Старшыня Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз Беларусі Андрэй Швед заявіў, што экспэрты ягонай установы маглі б дакладна вызначыць, чым быў атручаны ў Вялікай Брытаніі былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія.

Старшыня Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз Беларусі Андрэй Швед

 

«Тэхнічныя сродкі, якія мае наш камітэт, бясспрэчна, найлепшыя на ўсёй постсавецкай прасторы. Больш за тое, зраўнавацца з намі ня могуць і многія эўрапейскія краіны. Таму адкажу на ваша тэарэтычнае пытанне тэарэтычна: так, мы з гэтым заданнем справіліся б», — заявіў старшыня дзяржаўнага камітэту, адказваючы на пытанне карэспандэнта Свабоды.

Швед сказаў, што і ў Беларусі часам узнікаюць складаныя для дакладнага аналізу сытуацыі. У якасці прыкладу ён назваў рэзанансную справу ў Слуцку, дзе атруціліся да смерці пяць чалавек.

«Было вельмі складана вылічыць, што пілі гэтыя людзі. Аднак нашы спэцыялісты дакладна гэта вызначылі і назвалі складаную хімічную формулу. Іх праца дапамагла шмат што высветліць у гэтым незвычайным выпадку», — адзначыў Швед.

Паводле яго, за адзін год супрацоўнікі камітэту праводзяць да 350 тысяч экспэртыз. На адну крымінальную справу ў сярэднім прыпадае тры экспэртызы.

Найбольшы прагрэс дасягнуты ў вызначэнні розных відаў наркотыкаў. Як сказаў старшыня камітэту, цяпер у Беларусі ёсць 19 спэцыяльных прыбораў для вызначэньня наркотыкаў, якія знаходзяцца ў Менску, усіх абласных цэнтрах і некаторых буйных гарадах. Калі раней для дакладнага вызначэння складу наркатычнага сродку было патрэбна 6-8 месяцаў, то цяпер неабходныя аналізы праводзяць літаральна адразу, а поўныя — цягам аднаго месяца.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: