Пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю Камітэта салдацкіх маці высветлілася, што ў назве грамадскай арганізацыі нельга выкарыстоўваць слова «Камітэт». Гэта забаронена законам.

На сённяшні дзень у Беларусі дзейнічае грамадская арганізацыя салдацкіх маці, якая супрацоўнічае з Міністэрствам абароны краіны.

Пра стварэнне ў Беларусі альтэрнатыўнага аб’яднання, якое б займалася праблемнымі выпадкамі ў войску і адсочвала ўмовы службы садат у арміі, аб’яднаўшы пад сваёй эгідай салдацкіх маці Беларусі, “Народнай Волі” распавяла праваабаронца Наталля Гарачка.

Па яе словах, перад тым, як публічна абвясціць пра стварэнне “Камітэта салдацкіх маці” яна правяла кансультацыі з прадстаўнікамі мінабароны Беларусі, дзе сустрэла поўнае паразуменне і падтрымку з боку вайскоўцаў.

Пасля гэтага адбыўся ўстаноўчы сход новай арганізацыі, былі падрыхтаваны адаведныя рэгістрацыйныя дакументы.

— З нашага боку, як здавалася, усё было зроблена правільна, — распавядае “Народнай Волі” Наталля Гарачка. – Мы хацелі зарэгістраваць “Камітэт салдацкіх маці”. З пакетам дакументаў я адправілася ва Упраўленне рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама. Там высветлілася, што на сённяшні дзень пры рэгістрацыі грамадскай арганізацыі ў яе назве нельга выкарыстоўваць слова “Камітэт”. Гэта забаронена законам.

Адзначу, што разгляд дакументаў заняў прыкладна адзін працоўны дзень. Аб адмове ў рэгістрацыі “Камітэта салдацкіх маці” мне было аб’яўлена тэлефонным званком, за гадзіну да канца працоўнага дня. Таму я фізічна не змагла падаць рэгістрацыйныя дакументы новай арганізацыі паўторна.

Чытайце па тэме:  У Беларусі з’явіцца грамадская арганізацыя “Маці вайскоўцаў”

— Але ж вы будзеце гэта рабіць, змяніўшы назву?

— Так, заўтра я зноў паеду ў Мінгарвыканкам. Паколькі Закон патрабуе, каб у назве арганізацыі быў адлюстраваны род нашай дзейнасці, то мы вырашылі зарэгістраваць Сацыяльную праваабарончую рэабілітацыйныю ўстанову: “Аб’яднанне маці вайскоўцаў: “Наша права”.

— Наталля, як вы мяркуеце: праблемы на этапе рэгістрацыі новай арганізацыі, звязаны чыста з тэхнічнымі пытаннямі, ці у гэтым ёсць нейкія “падводныя камяні”?

— Спадзяюся, што гэта чыста тэхнічныя моманты. Але, наколькі я магу меркаваць пасля дыялога з чыноўнікмі ў Мінгарвыканкаме, там настроены так: для іх важна, каб у назве не было спалучэння “салдацкія маці”. Чаму – гэта ўжо іншае пытанне.

У любым выпадку, мы будзем дабівацца афіцыйнай рэгістрацыі і працаваць над пытаннямі, звязанымі са службай у сучасным беларускім войску.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.