У пятніцу 2 лістапада быў шпіталізаваны народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок. 80-гадовы кампазітар знаходзіцца ў аддзяленні неўралогіі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

Ігар Лучанок, sb.by

 

“У яго інсульт, цяпер ідзе аперацыя, што будзе далей — пакуль невядома”, — паведамілі Еўрарадыё ў медустанове.

“Алеся”, “Мой родны кут”, “Вераніка” — аўтарству кампазітара належыць мноства вядомых хітоў, якія застаюцца папулярнымі па гэты дзень. У жніўні ён адсвяткаваў свой 80-гадовы юбілей.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: