Арганізатары свята, прымеркаванага да 101-годдзя абвяшчэння БНР, расказалі пра лайнап святочнага канцэрта, які ў гэтым годзе адбудзецца ў Гродне. Сёлета на свяце выступяць «Крама», Лявон Вольскі, Dzeciuki, «Дай дарогу!», Зміцер Вайцюшкевіч. Мерапрыемства адбудзецца 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13:00 па 17:00, паведамляе onliner.by.

Арганізатары адзначаюць, што ўлады адмовілі ім у праве правесцi свята ў цэнтры Мінска, а ад ідэі правесці мерапрыемства на плошчы Бангалор яны адмовіліся самі. Таму было вырашана перанесці свята ў Гродна.

«Мы хочам сабрацца, каб пагуляць, каб адсвяткаваць з помпай ды ўрачыста, пад музыку ды парамі. Таму сёлета мы адпраўляемся святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Горадню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919 годзе ўпершыню адзначалі 25 сакавіка», — адзначаецца ў заяве арганізатараў.

Акрамя выступаў музыкаў, на свяце будзе фуд-корт і кірмаш, дзіцячая пляцоўка, выступы гарадзенскіх дзеячаў і знакамітых людзей каралеўскага горада.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...