Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч лічыць, што патрэбны новыя змены ў законе аб СМІ, паведамляе Еўрарадыё.

Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч, nn.by

 

Пра гэта ён заявіў у чацвер у праграме “Маркаў. Нічога асабістага” на тэлеканале АНТ. Як вядома, з 1 снежня пачнуць дзейнічаць змены ў законе аб СМІ. Між іншым, ад таго часу каментаваць матэрыялы на сайтах у інтэрнэце можна будзе толькі пасля праходжання ідэнтыфікацыі (каб пакінуць каментар, давядзецца “засвяціць” свой нумар тэлефона, на яго будзе дасылацца “спецыяльны код”). Карлюкевіч лічыць, што з гэтымі зменамі ўлады спазняюцца.

“Напэўна, патрэбны і яшчэ цэлы шэраг змен і дапаўненняў у законе аб СМІ, — лічыць міністр. — Важна, каб тыя медыйныя рэсурсы, якія працуюць у інтэрнэт-прасторы, патраплялі пад тыя ж законы, у якіх працуюць СМІ”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: