У новым мінскім “Еўраопце” тры касы з двух дзясяткаў абслугоўваюць пакупнікоў на беларускай мове, і яшчэ адна — на англійскай. На падыходзе да іх вісяць абвесткі: “Размаўляем з вамі на адной мове” і “We speak the same language to you”.

Relax.by

Relax.by

Інавацыя выклікала ў беларусаў супрацьлеглыя рэакцыі. Шмат хто радуецца, што беларускай мовы навокал стала хаця б на крышачку больш. Іншыя звяртаюць увагу на ненармальнасць сітуацыі і кажуць пра чарговае беларускамоўнае гета, паведамляе Еўрарадыё.

“Я б з большым задавальненнем хадзіў у беларускую краму, дзе для рускамоўных паставілі б пару спецыяльных кас”, — кажа адзін са стваральнікаў Generation.by Юра Сідун.

Асабліва збянтэжылі навіны ад першых наведвальнікаў крамы: маўляў, беларускамоўныя прадаўцы адмаўляюцца абслугоўваць рускамоўных пакупнікоў. І наадварот, тых, хто размаўляе па-беларуску, катэгарычна “адпраўляюць” са звычайных кас. У рэдакцыі Еўрарадыё адразу ж прыгадалі пра расавую сегрэгацыю ў ЗША, калі афраамерыканцам не дазвалялі займаць у аўтобусах шэрагі крэслаў “для белых”. І ў абедзенны перапынак адправілі ганцоў у “Еўраопт”.

Яўген Валошын звярнуўся па-беларуску да прадаўца на звычайнай касе:

— Добры дзень, у вас пакеты бясплатныя?

— Добрый день. Да, пакеты бесплатные.

— Ці можна разлічыцца пластыкавай карткай?

— Конечно.

Інфармацыя, што беларускамоўных нібыта адпраўляюць у спецыяльныя касы, не пацвярджаецца.

Павел Свярдлоў падышоў да беларускамоўнай прадаўшчыцы са шчырым рускім “Здравствуйте!”. Але супрацоўніца крамы не засмуцілася і спачатку прапанавала па-беларуску торбу, а пасля — дысконтную карту. І тут негатыўныя чаканні не спраўдзіліся. Ніякай дыскрымінацыі рускамоўнага чалавека!

Чытайце па тэме:  "Подарили микроволновку и даже доставили домой". Елена Коляда добилась увольнения из "Евроопта"

“Здзіўляе рэакцыя некаторых носьбітаў мовы, якія нападаюць на “Еўраопт” і называюць беларускамоўныя касы дыскрымінацыяй. Вы хочаце, каб гэтыя касы зачынілі? Або каб 100% касіраў заўтра загаварылі на беларускай мове? Калі першае, дык вы ворагі беларускай мовы, калі другое, дык вы страцілі адчуванне рэальнасці, вы патрабуеце відавочна немагчымага сёння, — дзеліцца думкамі заснавальніца курсаў “Мова ці кава” Каця Кібальчыч. — Iдэя генiяльная менавіта тым, што каса BY — прапанова, запрашэнне загаварыць па-беларуску. У кантэксце беларусiзацыi гэта больш эфектыўна за аб’яву: “Усе нашы касiры разумеюць па-беларуску”. Бо нават рускамоўны чалавек можа спакусiцца на касу BY i ўпершыню публічна сказаць хоць некалькi слоў на мове”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: