Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Прэзідэнта з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту.

 

Нагадаем, цягам траўня вялікая колькасць семінарыстаў і каталіцкіх святароў прызыўнога ўзросту атрымалі позвы для праходжання тэрміновай вайсковай службы, пиша сайт Крынiца.info.

Пазней стала вядома, што позвы атрымліваюць і праваслаўныя семінарысты.

“Згодна з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2006 г. у межах падрыхтоўкі праекта ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў накіроўвае ў Міністэрства абароны хадайніцтвы аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад прызыва на тэрміновую вайсковую службу для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных установаў”, – гаворыцца ў звароце каталіцкіх біскупаў Беларусі, паведамляе  catholic.by.

“Таксама ў жніўні 2017 года у адказ на запыт апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі падалі адпаведную інфармацыю для прадастаўлення адтэрміноўкі на 2018 год святарам і студэнтам вышэйшых духоўных навучальных установаў.

У сувязі з гэтым, а таксама з улікам усё яшчэ недастатковай колькасці мясцовых святароў для працы ў парафіях Беларусі, і беручы пад увагу тое, што ў выпадку прызыву студэнтаў вышэйшыя духоўныя семінарыі не змогуць існаваць, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы студэнтам-семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту”, – паведамляюць каталіцкія іерархі.

Чытайце па тэме:  У інтэрнэце пачалі збіраць подпісы за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: