Збітыя і запалоханыя чацвёра маладзёнаў цэлы месяц маўчалі. Толькі цяпер адна з пацярпелых вырашыла ўсё расказаць медыям.

Фота Васіля Фядосенкі

 

Следчы камітэт не спрыяе раскрыццю праўды, паведамляе Белсат.

«Я вельмі спадзяюся, што мой зварот у медыі дапаможа зрушыць справу з мёртвай кропкі», – кажа пацярпелая.

Параненая рука жанчыны ўжо цалкам аднавілася, а на галаве яшчэ засталася шышка. З моманту, калі акторку з творчым псеўданімам Святлана Сакалоўская, пабіў працаўнік АМАПу, мінуў амаль месяц. Аднак дагэтуль жанчына не можа звыкнуцца з думкаю, што святкаванне Новага года для яе скончылася струсам мазгоў.

«З гэтым супрацоўнікам АМАПу я ўвогуле не мела ніякіх кантактаў. За што ён мяне ўдарыў, дагэтуль застаецца для мяне загадкай», – даводзіць яна.

Святлана – адзіная, хто адважыўся распавесці пра інцыдэнт публічна

Пасля бою курантаў яна разам з сябрамі пайшла да ялінкі ў мікрараёне Чыжоўка. На імпрэзу сілавікі дзяўчат не пусцілі. Маўляў, ім няма чаго там рабіць: канцэрт скончыцца праз 5 хвілінаў. Калі сяброўка пачала абурацца, яе пацягнулі ў аўтобус. Святлане, якая пабегла за імі, спачатку зашчамілі руку дзвярыма транспартавага сродку. Затым, каб не перашкаджала з’ехаць затрыманым, ударылі па галаве.

Заяву ў міліцыі прынялі

Аднак пабоі жанчына змагла зняць не адразу. Неабходную пастанову Следчы камітэт выдаў толькі праз 5 дзён. А вынікаў экспертызы на рукі не далі.

Чытайце па тэме:  Тры маладафронтаўцы правялі навагоднюю ноч у міліцыі

«Апухшы палец, вялізная шышка на галаве, у мяне яшчэ тырчалі кавалкі мяса з пальца, праз 5 дзён гэтага не было. Мне проста знялі сінякі, шышку на галаве, якая засталася, з улікам таго, што я піла лекі і прыкладала лёд», – тлумачыць жанчына.

Паводле праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, Святлана сутыкнулася з нічым іншым як з прыкладам міліцэйскага гвалту.

У сваёй сітуацыі жанчына дабіцца праўды пакуль не можа. Са Следчага камітэту ёй прыйшоў адказ, што правяранне падоўжылі яшчэ на месяц.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.