Беларуская праўда шмат пісала пра герояў паўстання 1864-1864 гадоў. Не варта забываць, што масаваму выступленню на чале з Кастусём Каліноўскім папярэднічала паўстанне 1830-1831 гадоў, пра якое вядома намнога менш.

Паўстанне 1830-1831 гадоў, istpravda.ru

 

Заўважнай фігурай паўстання 1830-1831 гадоў з’яўляецца Казімір Валовіч. Хто гэта такі?

НГАБ у Мінску і Гродне мае цікавыя матэрыялы пра памешчыка Гродзенскай губерні, уладальніка маёнтка Парэчча (на Слонімшчыне) Казіміра Валовіча. Падчас вобыску ў 1830 г. у яго знайшлі масонскі патэнт ад 27.04.1819 г., блакітны фартух, знак прыналежнасці да масонскай ложы “Вузел еднасці”, дзе ён быў сябрам 3-й ступені і з 1820 г. выконваў абавязкі будаўніка-рахункавода.  З яго асабістай бібліятэкі былі канфіскаваны 163 тамы кніг на масонскую тэматыку, якія пазней вывезлі ў Пецярбургскую публічную бібліятэку.

Калі пачалося Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гг., Валовіч залажыў свой маёнтак у Пецярбургскай захоўнай казне за 30 150 руб., каб набыць зброю і амуніцыю для створанага ім партызанскага атрада.  За ўдзел у паўстанні атрымаў крыж Віртуці Мілітары, эміграваў, бо Гродзенскай губернскай следчай камісіяй  пераследаваўся і быў залічаны да ліку злачынцаў другой катэгорыі. У таўсценнай справе (344 старонкі) “Аб секвестры  ім. Яловік Слонімскага ўезда за ўдзел памешчыка Валовіча Казіміра ў паўстанні”   знаходзіцца шмат цікавага. У пачатку справы ёсць вопіс маёнткаў Ялавікі і Гарадышча Слонімскага ўезда за красавік 1832 г., з якога мы даведваемся пра жылыя дамы і гаспадарку памешчыка – ён меў 17 валок зямлі, з іх 4 пахатнай.

У паўстанні 1830-1831 гг. удзельнічаў і сын Валовіча Міхал – вядомы эмісар польскай эміграцыі і ўдзельнік экспедыцыі Ю. Заліўскага на тэрыторыю Беларусі ў 1833 г. А з роду Валовічаў і знакаміты Яўстах Валовіч – канцлер літоўскі і каштелян віленскі ХУІ ст., які ў той час граў значную ролю ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ.

Вячаслаў Швед, прафесар гісторыі,

для Беларускай праўды

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: