Старшыня Белтэлерадыёкампаніі (і з нядаўняга часу кіраўнік «Белай Русі») Генадзь Давыдзька даслаў адказ на прапанову старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва паўдзельнічаць у адзначэньні сотай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

ВЫГІБЫ ГІБРЫДНАЙ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ.Вось такі адказ мы з Міколам Купавам атрымалі на наш зварот да Белтэлерадыёкампаніі пра…

Geplaatst door Рыгор Кастусёў op zondag 4 februari 2018

 

Рыгор Кастусёў прапаноўваў сярод іншага ствараць на дзяржаўных тэлеканалах сюжэты і рубрыкі пра БНР, зладзіць у дзяржаўнай прэсе дыскусіі і круглыя сталы, прысвечаныя БНР, зрабіць рэпартажы пра звязаныя з БНР музэйныя мерапрыемствы.

У адказе Генадзя Давыдзькі сцвярджаецца, што БТ «таксама зацікаўленае ў максымальна аб’ектыўным асвятленні згодна з уласнай рэдакцыйнай палітыкай» 100-годдзя БНР.

Давыдзька таксама прапанаваў Кастусёву «вынесці на шырокую публічную дыскусію ня толькі пытанні панэгірычнага кшталту аб стварэнні БНР», але і закрануць «такія неадназначныя пытанні, як сумна вядомы зварот Рады БНР да «Яго імпэратарскай Велькасці Нямецкага Кайзэра» або мэмарандум старшыні БНР у эміграцыі Васіля Захаркі з заклікам да Гітлера пра падтрымку».

Чаму адразу Гітлер?

Кастусёў на Facebook адказвае: «Можна іранічна адзначыць, што ў інтэрнэт-спрэчках выкарыстанне аргумэнту пра Гітлера ёсць яскравым сведчаннем паразы ў дыскусіі: хто прыгадаў у размове нямецкага фюрэра, той фактычна прызнае, што аніякіх іншых, больш грунтоўных, аргумэнтаў у яго няма». Маўляў, акрамя гэтай тэзы іншых сродкаў «запляміць імя БНР чорнай фарбай» не існуе.

Чытайце па тэме:  "Возможно, вы оплачиваете теплоход": лидер БНФ о коммуналке "по полной"

Паводле Кастусёва, мэмарандум прэзыдэнта БНР Захаркі да кіраўніцтва нацысцкай Нямеччыны складаўся, калі «Эўропа была ў стане паглынання двума таталітарнымі рэжымамі, і ўжо ў тым жа 1939 годзе саветы і нацысты разам падзялілі кантынэнт». Кастусёў піша, што «вядома, колькі мільёнаў беларускіх жыццяў каштавала сардэчнае сяброўства двух катаў, увасобленае ў пакце Молатава–Рыбэнтропа», а «Захарка ж, калі нацысты прыгадалі яму няўдалы дакумэнт, ад прапанаванага супрацоўніцтва з імі адмовіўся».

«Можна і пра тэлеграму кайзэру Вільгельму паразмаўляць, і прыгадаць, якія тэлеграмы адсылалі ў Маскву бальшавіцкія кіраўнікі, у тым ліку даючы справаздачу пра колькасць расстраляных беларусаў і пра поспехі ў вынішчэнні беларускай мовы. І як гандлявалі беларускай зямлёю, аддаючы яе ў заклад то ў Берасці, то ў Рызе, або па іншых дамовах», — піша Кастусёў.

Старшыня БНФ сцьвярджае, што ў партыі яшчэ шмат людзей, якія змагаліся з Гітлерам і нацысцкай навалай са зброяй у руках».

«Пэўныя асаблівасці ідэалёгіі»

Кастусёў таксама мяркуе, што адказ Давыдзькі і іншыя публікацыі апошняга часу (як «ліст настаўніцы супраць нацыянальнага ўнівэрсытэту») сведчаць пра «пэўныя асаблівасці» цяперашняй ідэалягічнай лініі беларускіх уладаў і прапануе выкарыстоўваць гэтыя асаблівасці, каб «ператварыць гібрыдную беларусізацыю ў сапраўдную».

«Сама беларуская мова ці, скажам, „Пагоня” перастаюць быць для ўладаў варожым маркерам, — разважае Кастусёў. — Ня з нейкай ідэалягічнай эвалюцыі, а з простых, практычных меркаванняў. Тэма БНР для іх прымальная ў якасці таго, што можна скарыстаць для абгрунтавання ўстойлівасці рэжыму і кансэрвацыі яго ў якасці звыкла-панурай, нязменнай стабільнасці.

Чытайце па тэме:  Вялікі гісторык Генадзь Давыдзька

Гэта як у савецкія часы, калі паўстанне Каліноўскага трактавалася ў рэчышчы камуністычнай ідэалёгіі ня як нацыянальна-вызвольная барацьба, а праз прызму клясавай барацьбы».

Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.