У Расіі ёсць выданне «Ваенна-прамысловы кур’ер», якое асвятляе тэмы згодна са сваім профілі, замацаваным у назве, піша Наша Ніва.

20 жніўня ў гэтай газеце з’явіўся артыкул Алега Любочкі — палкоўніка беларускага войска, начальніка Навукова-даследчага інстытута Узброеных сіл Беларусі.

Аўтарскі загаловак матэрыяла: «Ваенная дактрына Івана Жахлівага», рэдактарскі загаловак — «Місія Расіі — стратэгічнае стрымліванне».

І гэты артыкул сапраўды ўражвае! Цікавы факт: слова «русский» у тэксце сустракаецца 35 разоў, «Россия» — 11, «Беларусь» — не згадваецца ні разу (адзін раз — «Белоруссія»).

Начальнік беларускай ваеннай навуковай думкі выказвае захапленне Іванам Жахлівым і Аляксандрам Суворавым, у нейкі момант нават называе Расію «Айчынай».

Прыводзім вытрымкі з артыкула Любочкі:

«У гады Вялікай Айчыннай на нашых харугвах зноў заблішчэлі імёны рускіх палкаводцаў — дзякуючы ордэнам Суворава, Кутузава, Аляксандра Неўскага. А ў 1943-м Сталін вярнуў «царскія» пагоны, што азначала ўсведамленне таго самага «шляху да сябе».

«Большасць войн Расіі былі абарончымі, а калі і наступальнымі, то гістарычна прагрэсіўнымі. Расія не толькі абараняла сябе, але і ажыццяўляла вызваленчую місію ў дачыненні да іншых краін».

«Натаўская авіяцыя бамбіла Югаславію, толькі цяпер удзельнікамі карнай акцыі разам з англасаксамі былі і немцы, і іншыя «прымкнёныя». Як кажуць, «на манежы ўсё тыя ж», і нам яны зусім не саюзнікі».

«У Расіі была, па-завядзёнцы, адна з лепшых у свеце вайсковая арганізацыя, моцнае войска і флот. Расія дала свету нямала вялікіх палкаводцаў. Рускія салдаты вядомыя як адныя з найлепшых. Менавіта з ваеннай гісторыяй звязаныя найлепшыя традыцыі Расіі. Народная памяць клапатліва захоўвае ўсё, што звязана з абаронай родных ачагоў і святынь, лепшыя рысы душы рускага чалавека — патрыятызм, вернасць народу, гонар і годнасць, а як вынік — ваенная слава Айчызны».

«Ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроў надзвычай важна захаваць спадчыннасць рускай ваеннай школы не фармальна, а па сутнасці менавіта яе светапоглядных і метадалагічных пачаткаў. У гэтым мне бачыцца філасофская місія ваеннай навукі».

«Не надаецца патрэбнай увагі і Івану IV Васільевічу (Івану Жахліваму) з гледзішча фармавання рускай нацыянальнай ваеннай школы, не адзначаецца яго роля як «бацькі» першага на Русі рэгулярнага войска — усе лаўры чамусьці прынята аддаваць выключна Пятру І. Звернем увагу на тое, што пры першым рускім цары Руская дзяржава здабыла адно з наймацнейшых войскаў, хутка развівалася ваеннае майстэрства.

«Адзіная абарончая прастора разумее адзіную гісторыка-філасофскую інтэрпрэтацыю стратэгічных падмуркаў сумеснай палітыкі. Сімвалічным падмуркам такой інтэрпрэтацыі з’яўляюцца велічныя дзеянні нашых вялікіх палкаводцаў, такіх як Аляксандр Сувораў. […] Нацыянальная ваенная школа — гэта і ёсць усвядомленае ажыццяўленне нестрыманай «сувораўскай плыні», адаптаваць якую да зменлівых абставін паклікана ваенная навука».

— […] Такая фармулёўка мусіць сінтэзаваць цывілізацыйны код будаўніцтва дзяржавы і трыадзіную функцыю, якая выконваецца ўзброенымі сіламі і начальнікам Генштаба УС — першым намеснікам міністра абароны Беларусі генерал-маёрам Алегам Белаконевым […].

***

Любочка Алег Мікалаевіч, кандыдат ваенных навук, узначальвае навукова-даследчы Інстытут узброеных сіл з канца 2014 года. Скончыў Ташкенцкую вышэйшую танкавую вучэльню ў 1989 годзе, пасля праходзіў службу ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. З 1992-га — ва Узброеных сілах Беларусі, у 2000-м годзе скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі, у 2008-м — факультэт Генштаба Ваеннай акадэміі Беларусі. С 2000-га году працуе на навуковых пасадах.

Таксама лічыцца адным з прызнаных экспертаў у кіналогіі.

З’яўляецца рэдактарам часопіса Міністэрства абароны «Навука і ваенная бяспека».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: