Кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.

Мікалай Міхалькоў. Фота: komkur.info

Міхалькоў старэйшы заставаўся апошнім з фігурантаў справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з ліку “патрыётаў”. Перад гэтым, 29 красавіка, з СІЗА-1 быў вызвалены яго сын Ян Міхалькоў, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Нагадаем, Мікалай Міхалькоў быў затрыманы 24 сакавіка і першапачаткова знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яму было афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля ён быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага. Дададзім, што ён з’яўляецца адным з трох фігурантаў справы, якім не было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне, звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Такім чынам, за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы, сярод якіх 16 асобаў, чые імёны звязваюць з дзейнасцю былой арганізацыі “Белы легіён”, і актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest