Хто пераможа ў амерыканскіх выбарах і як гэта адабʼецца на нашай краіне?

tramp-klinton1111

Апошні дзень перад 58-ымі выбарамі прэзідэнта Злучаных штатаў Амерыкі. Калі не здарыцца нічога экстраардынарнага, то ўжо ў гэтую сераду, паслязаўтра, грамадзяне ЗША даведаюцца, хто будзе кіраваць іхнай краінаю найбліжэйшыя чатыры гады. Астатні ж свет ужо зараз робіць прагнозы, наколькі зменіцца глабальны ўплыў супердзяржавы на ўсё чалавецтва. У баку не застаецца і наш рэгіён. У «Гарачым каментары» Белсата – грамадскі дзеяч, былы палітзняволены Уладзімір Кобец.

«Прэзідэнт у ЗША – гэта не Пуцін у Крамлі і не Лукашэнка ў Беларусі. Ёсць Капітолій, ёсць Кангрэс ЗША, ёсць законы. Мы ведаем, у Злучаных Штатах Амерыкі ўжо былі прыклады і імпічментаў, і спробаў імпічментаў. Таму прэзідэнт, які пераступіць закон ці пойдзе супраць інтарэсаў сваёй краіны, мае вельмі мала шанцаў застацца пры ўладзе», – так пракаментаваў Уладзімір Кобец імавернае развіццё падзеяў у амерыканскай палітыцы ў выпадку перамогі Доналда Трампа.

А таксама даў свой прагноз, як будуць развівацца адносіны ЗША з краінамі Усходняй Еўропы:

«Для разумення палітыкі ЗША адносна нашага рэгіёну трэба адразу сказаць, што там ёсць кансэнсус дэмакратаў і рэспубліканцаў адносна, скажам, Беларусі, адносна правоў чалавека. З іншага боку, сапраўды, Доналд Трамп стаў нечаканай фігурай».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...