У Кобрыне судзяць участковага Сяргея Куляшова за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і нанясенне цялесных пашкоджанняў.

Паводле пацярпелага, міліцыянт збіў яго без усялякай прычыны.

Дэталі гэтай справы распавядае Белсату журналіст і блогер з Берасце Сяргей Пятрухін.

«18 сакавіка 59-гадовы жыхар вёскі Бярозна Кобрынскага раёну вяртаўся з пахавання жонкі брата. Да хаты ён не дайшоў метраў 50, калі яго «падрэзаў» міліцэйскі УАЗік. З машыны выйшаў Сяргей Куляшоў. Паводле Куляшова, бачачы, што Анатоль выпіўшы, ён прапанаваў яму праехаць да аддзелу міліцыі. Анатоль ехаць не захацеў, у выніку чаго ў яго была зламаная нага», – кажа Пятрухін.

Паводле журналіста, міліцыянт прапанаваў Анатолю 700 долараў, каб замяць гэтую гісторыю, але той усё ж звярнуўся са скаргаю ў праваахоўныя органы.

Чытайце па тэме:  Офицер российской полиции осужден за службу капралом в армии США
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: