Завяршыўся візіт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Лідар краіны ўзяў з сабой у камандзіроўку старэйшага і малодшага сыноў. На гэты раз паездка супала з канікуламі, таму Коля Лукашэнка заняткі не прапусціў.

Коля Лукашэнка ў кадры тэлеканалу ОНТ

Коля Лукашэнка ў кадры тэлеканалу ОНТ

Пра тое, што Мікалай Лукашэнка ездзіў у Эміраты – нідзе не згадвалася. «Комсомольская правда в Беларуси» адзначыла, што Коля Лукашэнка мільгануў на кадрах тэлеканалу АНТ толькі ў апошні дзень візіту – падчас таго, як прынц Абу-Дабі праводзіў кіраўніка Беларусі ў аэрапорт, паведамляе Белсат.

Аляксандр Лукашэнка лётаў ААЭ роўна два гады таму. У тую паездку лідар краіны таксама ўзяў з сабой не толькі старэйшага сына Віктара, але і малодшага Колю. Вядома, што Мікалай разам з бацькам хадзіў на экскурсію ў Вялікую мячэць імя шэйха Заіда, а таксама гуляў у хакей супраць ветэранаў зборнай ААЭ – ён закінуў дзве шайбы.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...