На 1 кастрычніка 2017 году дзяржаўная запазычанасць Беларусі склала  41,4 млрд беларускіх рублёў (амаль 21 млрд даляраў) — з пачатку году яна вырасла на 12%.

Валавая вонкавая запазычанасць Беларусі на душу насельніцтва, 2001–2017

 

Вонкавая дзяржаўная запазычанасць вырасла з пачатку году на пятую частку — 19,5%, паведамляе Свабода. Цяпер яна складае 16,3 млрд даляраў, з якіх з пачатку году прыцягнулі 1,4 млрд праз эўрааблігацыі, каля 1,0962 млрд — ад ураду і банкаў Расеі, 600 млн ад Эўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, 194,5 млн — ад кітайскіх банкаў, 122,6 млн — ад Міжароднага банку рэканструкцыі і развіцця і 3,9 млн — ад Эўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця і Паўночнага інвэстыцыйнага банку. Выплаты на пагашэнне вонкавай дзяржаўнай запазычанасці склалі 821,1 млн даляраў з пачатку году.

Пазыковая нагрузка на беларускую эканоміку расце, у жніўні яна пераваліла за 40% валавога ўнутранага прадукту. А знізіць ціск дзяржаўнай запазычанасці на эканоміку не дазваляюць неэфэктыўныя прадпрыемствы, якія гамуюць тэмпы эканамічнага росту, мяркуюць экспэрты. Праз тое, што на абслугоўванне запазычанасці ідзе каля 10% выдаткаў дзяржаўнага бюджэту, дзяржаве даводзіцца скарачаць сацыяльныя выдаткі. Запазычанасць жа ня столькі выплочваецца, колькі рэфінансуецца за кошт «пазыкаў на сплату запазычанасцяў».

Валавая (дзяржаўная і прыватная) вонкавая запазычанасць Беларусі расла значнымі тэмпамі ў 2007-2014 гадах, пасля максымуму ў 4,3 тысячы даляраў на душу насельніцтва пачала спадаць, але ня надта хуткімі тэмпамі — на 1 ліпеня 2017 году кожны беларус быў вінны замежжу каля 4 108,8 даляра. З таго часу замежная дзяржаўная запазычанасць вырасла на 200 млн даляраў, а наколькі вырасла валавая, яшчэ не паведамляецца.

Чытайце па тэме:  ЗША заўважылі ў Беларусі прагрэс у дэмакратычных працэсах і спадзяюцца на ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.