У Вільні прайшоў сёння нефармальны саміт кіраўнікоў краін Балтыі.

Iлюстрацыйнае фота

 

У Вільні прайшоў сёння нефармальны саміт кіраўнікоў краін прыбалтыйскага рэгіёну. Сустракаліся кіраўнікі ўрадаў Летувы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.

Пасля сустрэчы прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, выказаў надзею на стварэнне транспартнай сеткі сувязяў на кшталт Бурштынавага шляху, які падтрымае разьвіццё краін нашага рэгіёну.

Маравецкі адзначыў, што шмат гаворыцца сёння аб Шаўковым шляху, у той час як пра Бурштынавы забылі. Па словах прэм’ера, адбудове гэта шляху будзе служыць аўтатраса Via Baltica і чыгуначная лінія Rail Baltica. Такім чынам з’явіцца магчымасць павялічыць турпаток, гандлёвыя і эканамічныя сувязі.

Прэм’ер-міністар Польшчы заявіў таксама пра гатоўнасць удзельнічаць у энэргетычных праектах, важных для краін Балтыі. Гэта пытанне сынхранізацыі энэргасыстэм з эўрапейскім рэжымам. Мэта – адключыцца ад Расеі і Беларусі, для таго, каб краіны Балтыі маглі функцыянаваць у той жа сыстэме, што і астатняя частка Эўропы.

Польскае Радыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: