Крымінальная справа супроць былога дырэктара праваабарончай установы «Платформ інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі вывучана пракурорам і накіравана ў суд.
bondarenko1

Андрэя Бандарэнку абвінавачваюць ва ўчыненні хуліганскіх дзеянняў, спалучаных з ужываннем фізічнай сілы.

Справу расследаваў Кастрычніцкі райаддзел Следчага камітэта па Мінску.

«Падчас расследавання ўстаноўлены тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, учыненых абвінавачаным, два з якіх звязаныя з ужываннем гвалту ў адносінах да жанчын. Яго дзеі кваліфікаваныя следчымі як злачынствы, прадугледжаныя ч.1, ч.2 і ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства)», — паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Абвінавачаны і абаронца атрымалі максімальна дапушчальны тэрмін для азнаямлення з матэрыяламі справы.

Бандарэнку пакінулі пад вартай.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...