Кандыдат у прэзідэнты 2010 году, былы палітвязень Алесь Міхалевіч лічыць, што ўлады, не закрыўшы справу, хочуць захаваць рычагі ціску на яго.

mihal

«Я лічу, што ўлады не хочуць цалкам зняць супраць мяне абвінавачванні. Яны хочуць не проста захаваць твар, а захаваць магчымасць мне пагражаць і на мяне ўплываць. То бок фактычна „падвесіць“ мяне, каб я баяўся актыўна дзейнічаць», — заявіў ён Свабодзе.

Алесь Міхалевіч атрымаў апавяшчэнне, што папярэдняе следства па ягонай справе прыпынена 9 сакавіка 2016 года. Аўтаматычна была адмененая падпіска пра нявыезд. Але палітык застаецца ў статусе абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя масавых беспарадкаў), і справа можа быць адноўлена ў любы момант. Прычым у такім стане сітуацыя можа захоўвацца досыць доўга.

«Такі стан абмежаваны толькі тэрмінам маёй крымінальнай справы, а гэта 10 гадоў. А мая справа афіцыйна вядзецца 9 месяцаў: то бок 3 месяцы да майго ад’езду — потым яна была прыпынена, і тэрмін даўнасці разам з ёю — і цяпер яшчэ паўгода. Таму ў такім статусе я маю ўсе перспектывы хадзіць 9 гадоў і 3 месяцы», — сказаў Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 года. 19 лютага 2011 года яго адпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён правёў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА.

У сакавіку 2011 года Міхалевіч таемна выехаў з Беларусі, патлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

У верасні 2015 года экс-кандыдат у прэзідэнты вярнуўся ў Беларусь.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...