Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, канонік вядомага Чырвонага касцёла ў Мінску, апублікаваў відэа сваёй паездкі на гіраскутары. Відэа з’явілася ў сацсетках, паведамляе Еўрарадыё.

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк / кадр з відэа

 

Мяркуючы па ўсім, паездка на гіраскутары адбылася ў ніжняй зале Чырвонага касцёла.

Жартам ксёндз Завальнюк напісаў, што рыхтуецца да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутарах.

Дарэчы, улетку 2017 года кіраўнік Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч праехаўся па Мінску на ровары. Гэта быў пачатак традыцыйнай роварнай пілігрымкі ў Будслаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...