Размова купалаўцаў зь міністрам культуры Юрыем Бондарам скончылася тым, што купалаўцы заявілі, што наступнага тэатральнага сэзону ня будзе, паклалі перад міністрам заявы аб звальненьні, паведамляе Радыё Свабода.

Купалаўскі тэатар сёньня.

 

Купалаўцы скандавалі міністру «Сыходзь». Акторы далі яшчэ адны суткі, каб міністэрства прыняло рашэньне аднавіць на пасадзе Латушку і каб дзейны міністар падаў у адстаўку.

Міністар тлумачыў, што Павал Латушка звольнены законна, а ў тэатры будзе прызначаны кіраўнік ад Міністэрства культуры. Ён і будзе разглядаць заявы аб звальненьні.

Калі міністар культуры Юры Бондар прыехаў у Купалаўскі тэатар, на вуліцы яго сустрэлі воклічамі «Ганьба!» На сустрэчы міністра з калектывам тэатру прысутнічалі журналісты.

Перад прыездам міністра каля Купалаўскага выступіла Марыя Калесьнікава са словамі падтрымкі Паўла Латушкі і калектыву тэатру.

«Ніякія міністэрствы, ніякія чыноўнікі не павінны ўплываць на творчасьць, творчасьць павінна быць свабоднай», — сказала яна. Калесьнікава казала, што знаёмая з Паўлам Латушкам. Яна лічыць, што ён шмат зрабіў для беларускай культуры на пасадзе міністра культуры.

Будынак тэатру ўпрыгожаны бел-чырвона-белымі сьцягамі, людзі трымаюць плякаты «Купалаўцы — гонар і сумленьне Беларусі», «Страху больш няма» і іншыя.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...