2 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам другі дзень працягваліся пратэсты супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім».  Рэстаран размясцізся за 50 метраў ад мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Дзеці Аляксея Шэіна, які стаяў за Курапаты яшчэ ў 2001-ым. Фота з Фэйсбука Паўла Севярынца

 

На браме рэстарацыі «Паедзем, паядзім», якая мусіла адкрыцца 1 чэрвеня,  вісіць шыльда «Зачынена”. Пратэстоўцы разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг, прынеслі друкаваную інфармацыю пра Курапаты, а таксама Біблію.

Грамадзянскі актывіст Вячаслаў Сіўчык распавёў Радыё Свабода, што яны будуць бараніць мемарыял да канца.

«Ганьба ўладзе і бізнэсоўцам, калі ў гэтым святым месцы адкрыецца рэстарацыя. Мы патрабуем ад улады, каб яна адазвала ўсе дазволы на адкрыццё забаўляльнага комплексу побач з мемарыялам, і тут адкрыўся музей», — паведаміў Сіўчык.

3 чэрвеня ў Курапатах адбудзецца мемарыяльны мітынг, прысвечаны 30-годдзю адкрыцця пра ўрочышча пад Мінскам, дзе ў 1930-х расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек. Мітынг у Курапатах раённыя ўлады дазволілі.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: