Суд Гомельскага раёна пакараў журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову штрафам за несанкцыянаваны пікет. Пікетам суд прызнаў таблічку на шыі журналісткі з надпісам “Я — нячэсны журналіст”.

Пратакол за несанкцыянаваны пікет (частка 3, артыкула 23.34 КаАП) міліцыянты склалі на Ларысу Шчыракову, калі яна прыйшла на свой суд за супрацу без акрэдытацыі з “Белсатам” з таблічкаю на шыі з надпісам “Я — нячэсны журналіст”.

“Я ў парадку самакрытыкі павесіла на шыю таблічку “Я — нячэсны журналіст”. Няўжо ў нашай дзяржаве я ўжо ня маю права назваць сябе, каб бачны былі мае “грахі?” — спытала ў суддзі журналістка Шчыракова.

Аднак суддзя  Яўген Шаршнёў услед за міліцыяй прызнаў, што Ларыса Шчыракова правяла ў судзе несанкцыянаваны пікет. Пакаранне: 25 базавых велічынь (575 рублёў).

Таксама Уладзімера Няпомняшчых, Барыса Анікеева, Віктара Рубцова, якія падтрымлівалі Ларысу Шчыракову такімі ж таблічкамі, арыштавалі на 5 сутак кожнага.

Сёлета Ларысу Шчыракову ўжо шэсць разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за сюжэты на “Белсаце” і нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Агульная сума штрафаў Шчыраковай склала 4 086 рублёў.

А ўсяго незалежных журналістаў каралі ў судах Гомельскай вобласці за  супрацоўніцтва з “Белсатам” два дзясяткі разоў: Кастусь Жукоўскі агулам аштрафаваны на 7 705 рублёў, Яўген Меркіс і Андрэй Толчын — на 2 530 рублёў кожны.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Чытайце па тэме:  Журналістку Шчыракову аштрафавалі за асвятленне візіту Алексіевіч на яе малую радзіму

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.