Начальніка Столінскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Вячаслава Філіпчыка збіраюцца звольніць з органаў унутраных спраў.

Фота: polese.by

22 красавіка рэйдавая група МУС (у яе складзе былі і супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі) спыніла ў вёсцы Галева ў Пінскім раёне (афіцэр — ураджэнец Лемяшэвічаў на Піншчыне) аўтамабіль Land Rover, якім ён кіраваў. Праваахоўнік аказаўся ў стане алкагольнага ап’янення. Гэтую інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

Еўрарадыё пачытала некалькі інтэрв’ю Вячаслава Філіпчыка і прапануе найлепшыя цытаты з іх.

У газеце “Навіны Палесся” да 100-годдзя беларускай міліцыі сёлета з’явілася інтэрв’ю з начальнікам столінскай міліцыі. Яно мае назву “Бездакорная служба для роднага раёна”.

“Галоўнае для нас — давер людзей, задача адна — своечасова аказаць патрабаваную дапамогу, — кажа падпалкоўнік Філіпчык. — З года ў год павышаецца раскрывальнасць злачынстваў, тым самым забяспечваецца асноўны прынцып — няўхільнасць пакарання. Усё менш і менш рэгіструецца злачынных замахаў на ўласнасць грамадзян, менш злачынстваў здзейснена ў стане алкагольнага ап’янення, не дапушчана росту рэцыдыўнай злачыннасці, значна знізіўся ўзровень злачынстваў сярод непаўналетніх. Супрацоўнікі міліцыі актыўна працуюць па супрацьдзеянні алкагалізацыі насельніцтва”.

“Большасць супрацоўнікаў — людзі, для якіх пачуццё абавязку, гонару і справядлівасці не проста словы. Ступіўшы на прафесійную міліцэйскую сцежку, яны разумеюць, што шлях гэты не з лёгкіх, служба ў міліцыі — гэта поўная аддача сябе служэнню грамадству… У нас працуюць адказныя і адданыя сваёй працы і абавязку супрацоўнікі. Яны валодаюць абвостраным пачуццём справядлівасці, адказнасці, паважліва ставяцца да людзей… Стаяць на варце законнасці і правапарадку — высокародная і ганаровая місія, велізарная адказнасць перад людзьмі і дзяржавай… Няхай наша верная служба стане дастойным укладам ва ўмацаванне і росквіт Радзімы”.

У інтэрв’ю сайту media-polesye.by восенню 2015-га, адразу пасля прызначэння на пасаду начальніка Столінскага РАУС, Філіпчык распавёў пра сябе, сваю сям’ю. У той час ён ездзіў на выхадныя ў Пінск да сям’і ды спадзяваўся яе перавезці ў Столін. “Магу з упэўненасць сказаць, што жыхары Століншчыны могуць адчуваць сябе ў бяспецы, — казаў падпалкоўнік. — Іх жыццю і здароўю сёння нішто не пагражае. Адзінае пра што папрашу людзей, гэта быць спагаднымі. Не будзьце абыякавымі да таго, што адбываецца навокал”.

Еўрарадыё


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Add comment

E-mail is already registered on the site. Please use the Login form or enter another.

You entered an incorrect username or password

Sorry, you must be logged in to post a comment.