Ужо 5 чэрвеня ў Менску пачнуцца рэпетыцыі параду на Дзень Незалежнасці, які адбудзецца праз месяц. Лукашэнка загадаў «сродкаў на парады не шкадаваць, тым больш яны не такія і вялікія». Belsat.eu разам з экспертамі разбіраецца: а навошта крызіснай Беларусі парады? Ці не пір у часе чумы дэманструе беларуская ўлада?

Фота з выставы MILEX

Парады ў Беларусі: за і супраць

Кіраўнік праекту «Belarus Security Blog» Андрэй Паротнікаў параіў наўпрост звярнуцца за па лічбы ў Міністэрства абароны, аднак там не любяць раскрываць падобную статыстыку. Не бярэцца назваць нават прыкладную суму выдаткаў на ваенны парад і аналітык праекту Леанід Спаткай. Аднак ён упэўнены, што «парады не акупаюцца ў матэрыяльным плане».

Навошта тады бразгаць зброяй на ўвесь свет?

Мерапрыемства патрабуе істотных выдаткаў з боку гарадской гаспадаркі: гэта і сапсаванае дарожнае пакрыццё, якое трэба латаць пасля праходу танкаў,сурёзныя нязручнасці для менчукоў, выкліканыя перакрыццём дарожнага руху. Сёлета, напрыклад, праз рэпетыцыі перакрыюць праспект Машэрава з 22.00 да 24.00 5, 8, 12, 15, 19 і 22 чэрвеня. Такі ж лёс чакае і дарожны рух ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў.

Выдаткі панясе і камунальная гаспадарка, міністэрства па надзвычайных сітуацыях, МУС, «хуткая дапамога», якія на час рэпетыцыяў адрываюцца ад выканання наўпроставых абавязкаў. Жыхары бліжэйшых раёнаў забяспечаныя галаўным болем.

Чытайце па тэме:  В Украину оружие поставляют США и еще пять стран

Гэта відавочныя аргументы супраць парадаў. Аднак з часоў Рымскай імперыі, як адзначае Леанід Спаткай, парады дэманстравалі гатовасць дзяржавы абараняцца ад агрэсіі. Апроч таго, народу патрэбны не толькі хлеб, але і відовішчы: не было б попыту, адсутнічала б і прапанова.

Больш за тое, парад з’яўляецца дэманстрацыяй дасягненняў беларускага ваенна-прамысловага комплексу, якія прыносяць істотны прыбытак у дзяржаўную скарбніцу. Калі пакласці на адну шалю вагаў непасрэдныя матэрыяльныя выдаткі на парады, а на другую – матэрыяльныя выгоды дзяржавы і маральнае задавальненне насельніцтва, то правядзенне парадаў усё ж апраўданае.

Што пакажа беларускі ВПК?

Эксперты адзінадушна заяўляюць, што на парадзе будзе што паглядзець, бо Мінабароны абяцае вывесці на парад больш за 200 адзінак тэхнікі, у тым ліку навінкі ваенпраму.

Андрэй Паротнікаў лічыць, што ўвагу гледачоў і спецыялістаў прыцягнуць беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА), РСЗА «Паланез» з ракетай М20, ЗРКБук-БМ, бронемашыны Кайман і V-1, мадэрнізаваны танк Т-72БМ. Па сутнасці, гэтыя ўзоры беларускай ваеннай тэхнікі дэманстраваліся на выставе MILEX-2017 у Менску, аднак на парадзе ўсе ахвотныя змогуць не толькі паглядзець на тэхніку, але і палазіць на ёй, што называецца – памацаць.

Каму і што прадае Беларусь?

Беларускі беспілотнік на выставе MILEX

Летась Беларусь выручыла ад продажу зброі 1 мільярд долараў, павялічыўшы за 5 гадоў экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ўдвая. Такія лічбы назваў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Сяргей Гурулёў.

«Паводле афіцыйных звестак Беларусь зрабіла своеасаблівы рывок на рынку ўзбраенняў, зарабіўшы летась мільярд долараў», – кажа Леанід Спаткай. Аднак цалкам верагодна, што атрыманыя значна большыя даходы, бо невядома па якой методыцы праводзіліся гэтыя падлікі: гэта аб’емырэалізаванай прадукцыі толькі прадпрыемствамі, якія непасрэдна ўваходзяць у структуру ДВПК, або і тых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуруМінпрамысловасці, як, напрыклад МАЗ, БелОМА ці МТЗ, але выпускаюць прадукцыю ваеннага прызначэння. Дарэчы нават абсалютна мірныя БелАЗыбаевікі ІГІЛ выкарыстоўваюць у ваенных мэтах.

Чытайце па тэме:  Президент Чехии похвастался оружием для охоты на журналистов

Існуе шырокі спектр прадукцыі падвойнага прызначэння, сродкі ад рэалізацыі якой улічваюцца па іншых раздзелах афіцыйнай статыстыкі. Напрыклад, Беларусь вырабляе адмысловую тканіну добрай якасці, якая выкарыстоўваецца краінамі-пакупнікамі. У той жа Украіне, для вырабу вайсковай вопраткі, або тую ж тушонку, якая з часоў Савецкага Саюзу з’яўляецца неадемным складнікам вайсковага «сухпаю». І такіх тавараў двайнога прызначэння, якія экспартуюцца ў многія краіны, даволі шмат».

Эксперт кажа, што афіцыйная статыстыка найперш адлюстроўвае ваеннае супрацу Беларусі з Расеяй. Аднак пры параўнанні беларускіх статыстычных дадзеных і ўкраінскіх, бачна, што не блага развіваюцца стасункі і з украінскім ВПК. Бо, напрыклад, менавіта ва Украіне знаходзяцца амаль усе вытворцы авіяцыйных і ракетных рухавікоў, а ў Беларусі – вытворцы оптыка-электронных сістэмаў, таму не выключна, што той жа «Паланэз» мае ўкраінскі рухавік, а ўкраінская «Стугна» – беларускія «мазгі» і «вочы».

Сродкаў на войска катастрафічна бракуе

Беларускія ўлады праводзяць ваенныя парады рэгулярна. Але ці гатовая Беларусь да адбіцця вонкавай агрэсіі? Ці хопіць сродкаў і рэсурсаў?

– Зважаючы на маштаб агрэсіі. Ад Расеі ці Украіны адабемся, ад НАТА – не. Апошнія 25 гадоў сродкаў не хапае катастрафічна, асабліва на абнаўленне тэхнікі. Тое, што паступае, ідзе або малымі партыямі або наагул адзінкавымі экзэмплярамі. Пытанне стаіць пра тое, што ў сённяшніх умовах мы не зможа ўтрымліваць нават існуючы ўзровень ваеннага патэнцыялу. У нас сурʼёзны правал па авіяцыі, артылерыі і бранятэхніцы, – рэзюмуе АндрэйПаротнікаў.

Юрась Дубіна, belsat.eu

Чытайце па тэме:  Расмуссен: Пришло время предоставить Украине летальное оружие
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: