Лідарка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар пракаментавала Свабодзе змены ў «наркатычныя» артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія сёння ў першым чытанні прыняла Палата прадстаўнікоў.

Ларыса Жыгар

 

Спадарыня Жыгар станоўча паставілася да зніжэння на два гады ў частках 2–3 артыкула 328 ніжняй планкі тэрміну зняволення.

«Але гэтага вельмі і вельмі мала. Гэта толькі тая малая крыха, якую зрабілі ўлады. Цяпер у калоніях сядзіць шмат моладзі, якая не заслужыла такіх вялікіх тэрмінаў. І калі карэкцыя Крымінальнага кодэксу іх не закране, то з боку ўладаў гэта будзе подласць», — сказала Жыгар.

Яна сказала “Свабодзе”, што разам з яшчэ чатырма актывістамі руху 27 чэрвеня наведала камісію Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, якая з’яўляецца профільнай у гэтым пытанні. І мы прасілі дэпутатаў, каб суды перагледзелі тэрміны пакарання.

Ларыса Жыгар паведаміла, што цяпер «Маці 328» будуць настойліва патрабаваць замены неадбытай часткі тэрміну на мякчэйшае пакаранне альбо на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

«Нельга даводзіць да таго, што з калоніі выпускаюць хлопца ўсяго за тры дні да завяршэння ягонага тэрміну пакарання і праводзяць гэта ў дакументах як умоўна-датэрміновае вызваленне. А такія прыклады, на вялікі жаль, ёсць. Таму спыняцца мы ня маем намеру», — заявіла лідарка руху.

Другое чытанне згаданага законапраекту запланаванае на восеньскую сесію, якая пачнецца 2 кастрычніка.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: