У кіраўніка краіны адбылася нарада з прадстаўнікамі сілавога блока. Аляксандрам Лукашэнкам прынятае рашэнне адхіліць ад пасады ўсё кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра ААЦ да канца расследавання гучных справаў, якія былі перададзеныя лідару Беларусі.

Сяргей Шпягун (злева) і кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык

 

«Сёння я хацеў бы пагаварыць і абмеркаваць у гэтым складзе праблемы асобных правапарушэнняў у нашай краіне. У тым ліку і на самым высокім узроўні, у тым ліку звязаных з карупцыйнымі праявамі. Я проста абяцаў у свой час, што ў такім складзе мы сустрэнемся, каб не было рознага роду пагалосак і выдумак. І, яшчэ раз падкрэсліваю, перш чым прымаць рашэнне, я гатовы выслухаць пазіцыю, калі трэба, кожнага”, – цытуе Лукашэнку “Наша ніва”.

У сувязі з прэтэнзіяй да іх працы з боку камісіі, створанай па даручэнні Лукашэнкі, якая вывучала дзейнасць ААЦ, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні ад займаных пасадаў усіх кіраўнікоў Аператыўна-аналітычнага цэнтра да заканчэння расследавання фактаў, прадстаўленых кіраўніку краіны.

Начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра — Сяргей Шпягун, яго намеснікі – Генадзь Бялкоў і Канстанцін Шульган.

Чытайце па тэме:  Як на загад Лукашэнкі прыбіраюць гнілы ўраджай
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: