У суботу на трыбунах 9-тысячнай «Чыжоўка-Арэны» прайшла цырымонія адкрыцця фінальнага матчу Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі зборных Беларусі і ЗША.

Сярод заўзятараў быў і Аляксандр Лукашэнка. Абапал яго сядзелі былая гімнастка Ксенія Санковіч і кіраўнік тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын. Таксама побач былі заўважаныя бізнэсовец Аляксандр Шакуцін (сядзіць справа ад Цяцерына), прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант і прыгажуня з службы пратакола Дар’я Шманай (перад Лукашэнкам), паведамляе Наша ніва.

Для беларускіх тэнісістак гэта першы ў гісторыі выхад у фінал Кубка Федэрацыі, а зборная ЗША з’яўляецца рэкардсменам па колькасці перамог — у яе 17 чэмпіёнскіх тытулаў. Сёння гуляюць другі нумар беларускай каманды Аляксандра Сасновіч і першая ракетка амерыканскай дружыны Кока Вандэвеге.

12 лістапада адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі: Арына Сабаленка — Кока Вандэвеге, Аляксандра Сасновіч — Слоан Стывенс. Пасля пройдзе парная сустрэча, у якой беларускі Вера Лапко і Лідзія Марозава будуць супернічаць з амерыканкамі Элісан Рыске і Шелбі Роджэрс.

Чытайце па тэме:  Начальнік ДАІ, які не аштрафаваў Лукашэнку: Я абапіраўся на Канстытуцыю

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.