Каронавірус з высокай смяротнасцю ахоплівае свет. Пытанне часу, калі эпідэмія пачнецца у нас. Пакуль афіцыйна выпадкаў заражэння ў Беларусі адзінкі, але хто ведае, колькі такіх людзей насамрэч? Хто верыць БТ? Піша сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Межы з Расеяй адкрытыя. З Кітаем ды Іранам, дзе эпідэмія ў разгары, абдымаемся і цалуемся, не зважаючы на гігіену.

Ангела Меркель папярэдзіла, што перахварэюць 60-70% немцаў. І гэта з іх сістэмай аховы здароўя ды нямецкім парадачкам. А смяротнасць – 3,5%.

Але Лукашэнка і Мінздароўя супакойваюць: падумаеш, вірус!

Няма ніякай арганізаванай падрыхтоўкі і мабілізацыі на выпадак выбуху.

Меры перасцярогі трэба прымаць ужо цяпер!

Вядома, што хворых ратуе штучная вентыляцыя лёгкіх. Патрэбная тэрміновая інвентарызацыя, закупка і ўсталяванне апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх ва ўсіх шпіталях. Дорага? Прадай самалёты, майбахі ды рэзідэнцыі! Гаворка ідзе пра жыцці людзей!

Неабходна ў бліжэйшыя дні разгортванне часовых інфекцыйных шпіталяў каля Менску і абласных цэнтраў – шпіталяў, гатовых прыняць тысячы людзей.

Патрэбны літаральна вайсковы інструктаж медыкаў – пачытайце пра Італію!

Патрэбныя адмысловыя заняткі ў школах і ўніверсітэтах, інструктаж на прадпрыемствах, ясныя і поўныя відэа – як засцерагчыся і што рабіць, калі праяўляюцца сімптомы хваробы.

Патрэбнае ўсталяванне рукамыйнікаў з вадкім мылам і антысэптыкам у месцах агульнага карыстання, і шыльдачкі з указаннем, дзе можна памыць рукі – паўсюль, дзе іх няма.

Чаму гэта ня робіцца?

Таму што яму чхаць на народ.

Думаю, для сваёй сям’і і чыноўнікаў дыктатар ужо прыняў меры. А народ – хай сабе бегае па абменніках і чакае, пакуль хвароба прыдзе па іх.

Такую ўладу трэба мяняць – чым хутчэй, тым лепш.

Гэтаму рэжыму ні з каронавірусам, ні з эканамічным крызісам ня справіцца.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...