“Упэўнены, што ў беларуска-венесуэльскіх адносін выдатныя перспектывы”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоў з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам 5 кастрычніка ў Мінску.

Фото: president.gov.by

 

“Беларусь надае вялікае значэнне адносінам з гэтай лацінаамерыканскай краінай і гатовая распачаць усе захады для нарошчвання плённага ўзаемадзеяння, — сказаў ён. — Мы высока цэнім пазіцыю, якую Венесуэла займае ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Вы рашуча выступаеце за пабудову двухпалярнага свету, і гэта сугучна нашай пазіцыі”.

Паводле слоў Лукашэнкі, цяперашні візіт Мадуры будзе садзейнічаць умацаванню партнёрства паміж Беларуссю і Венесуэлай. “Мы сёння абмяняліся меркаваннямі наконт усіх сфер узаемадзеяння, вызначылі планы на будучыню, — сказаў ён. — На жаль, цяпер экспартна-імпартныя сувязі Беларусі і Венесуэлы не на тым высокім узроўні, на якім калісьці былі, па шэрагу прычын, у тым ліку не залежных ад Венесуэлы і Беларусі. Але патэнцыял дазваляе іх нарасціць, і мы гэта зробім. Гэта будзе заўважна на працягу найбліжэйшых двух гадоў. А за пяць гадоў пастараемся зняць праблемы, якія існуюць і ў вас, і ў нас”.

Лукашэнка таксама заявіў пра неабходнасць развіваць супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навукова-тэхнічнай сферах. “Калі не будзе падрыхтаваных спецыялістаў, якія павінны працаваць на сумесных аб`ектах, з ліку венесуэльскага народа, перамогі не будзе. Таму, ствараючы новую Венесуэлу і развіваючы рэальны сектар эканомікі, трэба апераджальнымі тэмпамі рыхтаваць спецыялістаў”, — адзначыў ён.

Чытайце па тэме:  Belorus, стреляющий не хуже "Искандера"

Паводле слоў беларускага кіраўніка, падчас сённяшніх перамоў быў абмеркаваны “шэраг перспектыўных праектаў, якія забяспечаць удзел беларускага боку ў развіцці будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, нафтаздабычы і іншых сектараў венесуэльскай эканомікі”.

“Магу сказаць, што мы ўтрох (і гэта наша перавага) — я, Чавес і Нікалас — стваралі тую базу узаемаадносін, на якой мы сёння стаім. Нам не трэба нічога пачынаць з нуля, трэба працягваць пачатае, — сказаў Лукашэнка. — Перавага наша у тым, што новы пасля Чавеса прэзідэнт Венесуэлы быў цалкам пагружаны ў супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы (Нікалас Мадура раней займаў пасады міністра замежных спраў і віцэ-прэзідэнта Венесуэлы і прымаў удзел у беларуска-венесуэльскіх перамовах на вышэйшым узроўні. — БелаПАН.). Ён у тэме, разумее працэсы і праблемы, якія існуюць у адносінах дзвюх краін. Але гэта не тыя праблемы, якія могуць затармазіць наша супрацоўніцтва”.

На думку Лукашэнкі, Беларусь можа “адыграць значную ролю ў тым, каб Венесуэла пераадолела тыя цяжкасці, якія ў яе склаліся цяпер”. “Мы праз гэта ўсё прайшлі 15—20 гадоў таму, і мы гэта пераадолелі, знаходзячыся ў значна горшым становішчы, чым Венесуэла. Праблемы ёсць у любой дзяржавы, трэба проста ісці наперад, валодаючы, як прэзідэнт Мадура, жалезнай воляй і рашучасцю, зрабіць венесуэльцаў шчаслівымі людзьмі. Спадзяюся, у яго сяброў і паплечнікаў такі ж характар і рашучасць. На гэтым шляху мы будзем разам з вамі”, — запэўніў Лукашэнка.

Чытайце па тэме:  Чаму ў Беларусі так і не з’явіўся ўкраінскі тэлеканал?

У сваю чаргу Мадура адзначыў, што ў Беларусі і Венесуэлы былі дзесяць гадоў “вельмі паспяховага супрацоўніцтва ва ўсіх адносінах”.

“Венесуэла ў апошнія гады перажывае цяжкую сітуацыю. Мы прайшлі праз буру і шквал, але мы ўсё яшчэ стаім на нагах, — сказаў ён. — Мы гатовыя да новага этапу развіцця і аднаўлення рэальнага сектара эканомікі. Гатовыя надаць новы штуршок, каб развіваць эканамічныя адносіны з Беларуссю. Думаю, што рашэнне пачаць новы этап працы ў галіне энергетыкі, фінансавай сферы, прамысловай сферы, машынабудавання, сельскай гаспадаркі — гэта найлепшае рашэнне, якое мы маглі прыняць”.

Паводле слоў Мадуры, у найбліжэйшы час Венесуэла зможа рэалізаваць усе свае мары. “І для гэтага мы абапіраемся на Беларусь і прыцягваем яе да супрацоўніцтва, — падкрэсліў ён. — Мы ведаем, якой дысцыплінай і працаздольнасцю валодаюць беларусы. План, які мы хочам рэалізаваць, падзелены на два перыяды. Першыя два гады будуць накіраваныя на наданне штуршка, а далей — пяць гадоў для таго, каб цалкам развіць наша эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю”.

Нікалас Мадура выказаў падзяку за тое, што Беларусь заўсёды падтрымлівала Венесуэлу. “Я шчаслівы, таму што я ведаю, што Аляксандр Лукашэнка, урад і народ Беларусі з`яўляюцца шчырымі і сапраўднымі сябрамі Венесуэлы. Няма ніякіх цяжкасцяў, якія нельга пераадолець, калі два сябры аб`ядноўваюць свае намаганні. Сіла нашай дружбы можа пераадолець усё”, — заявіў прэзідэнт Венесуэлы.

Чытайце па тэме:  Лукашенко зазывает президента Сербии в Минск

БелаПАН


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.