Аляксандар Лукашэнка 10 лістапада заслухаў справаздачу па рэалізацыі ўказу «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацыяў» і заявіў, што яму давалі непраўдзівую інфармацыю пра вынікі ўборачнай кампаніі.

Аляксандар Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Клецкі раён, архіўнае фота

 

У прыватнасці, Аляксандар Лукашэнка прыгразіў, каб яму далі праўдзівыя звесткі пра тое, ці завяршылі ўборачную да 7 лістапада (як ён загадаў, «адклаўшы» на тыдзень дату, прызначаную прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым):

«Што на сённяшні дзень? — пытаў Лукашэнка. — Хацеў бы пачуць адказ на гэтае пытанне. Крый божа, калі я замест інфармацыі атрымаю дэзінфармацыю.

Я маю на ўвазе тую інфармацыю, якую мне нядаўна прадставіў Камітэт дзяржкантролю, паводле якой ці міністры не валодаюць становішчам у сельскай гаспадарцы, ці наўмысна разам з губэрнатарамі фальсыфікуюць ход і вынікі ўборачнай кампаніі».

Паводле шэрагу крыніцаў, уборачную працягнулі і пасля 7 лістапада. Як тлумачылі «Эўрарадыё» ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі, на 8 лістапада непрыбранымі засталіся 21% кукурузы і 6% цукровых буракоў, але «гэта дапушчальна», бо сяляне могуць чакаць больш сухога надвор’я, каб вільготнасць у час уборкі ўраджаю не дадавала праблемаў.

Лукашэнка таксама цікавіўся фінансавым станам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і іх рэнтабэльнасцю, нагадаў пра адказнасць заканатворцаў у распрацоўцы правак ва ўказ аб аздараўленні (і засцярог ад надта частых правак у законы), а таксама прызнаў, што «год быў няпросты» і спытаў пра падрыхтоўку глебы да ўраджаю наступнага году, бо «жыццё не сканчаецца 2017 годам».

Чытайце па тэме:  Лукашенко отправляется в Пакистан

Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.