Аляксандр Лукашэнка не выказвае спачуванняў родным і блізкім загінулых беларусаў. На афіцыйным сайце president.gov.by публікуюцца альбо спачуванні кіраўнікам іншых краін, альбо словы спагады родным і блізкім чарговай зоркі, што заўчасна сышла, паведамляе Еўрарадыё.

Reuters

 

Ёсць спачуванні з нагоды выбуху дома ў Магнітагорску.

Ёсць спачуванні сваякам загінулых пры пажары гандлёвага цэнтра “Зімовая Вішня” ў Кемераве.

Ёсць спачуванні прэзідэнту Бразіліі з-за прарыву плаціны, прэзідэнту Філіпін з-за выбухаў у каталіцкім храме, прэзідэнту Польшчы з-за забойства мэра Гданьска. І шмат іншых спачуванняў.


А што пра Беларусь? Гэта спрэс некралогі. Лукашэнка спачувае ў сувязі са смерцю народных артыстаў Ігара Лучанка, Людмілы Яфімавай, Генадзя Гарбука, Эдуарда Зарыцкага, Мікалая Кірычэнкі, дзяржаўнага дзеяча Мікалая Дземянцея, цяжкаатлета Аляксандра Курловіча і многіх іншых. Але спачуванняў з нагоды жудасных забойстваў і катастроф, якія адбываюцца ў нашай спакойнай краіне, няма.

На афіцыйным сайце прэзідэнта Беларусі няма ні слова спагады сваякам загінулых і пацярпелых падчас ўчорашняга нападу на школу ў Стоўбцах. Спачуванні выказала толькі Міністэрства адукацыі. А Лукашэнка зладзіў чарговы разнос з прызначэннем вінаватых: “Трэба на ўсю катушку спытаць перш за ўсё са старшыні райвыканкама. І з міністра адукацыі. Чаму не навялі парадак у школе?”

Няма спачуванняў ні ахвярам “разні бензапілой”, якую ўчыніў Уладзіслаў Казакевіч, ні сваякам дзяцей, якія загінулі пасля прышчэпак, ні блізкім сям’і віцебскага футбаліста Андрэя Шчарбакова, якая разбілася ў аўтакатастрофе, ні маці дзяўчат, забітых летам у Бабруйску. Ні многім іншым, чые няшчасці ўзрушылі нас.

Не знаходзяцца на сайце Аляксандра Лукашэнкі і спачуванні ў сувязі з тэрактам на станцыі мінскага метро “Кастрычніцкая” — адной з самых крывавых трагедый у гісторыі незалежнай Беларусі. Словы падтрымкі беларусам тады выказаў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. А Лукашэнка неўзабаве абвясціў пра тое, што знойдзеныя арганізатары тэракту. І на гэтым усё.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...