Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў магілёўскай і менскай абласной міліцыі, кіраўніка Дэпартаменту выканання пакаранняў і першага намесніка кіраўніка ўнутраных войскаў.

Алег Маткін

 

Начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў МУС прызначаны Алег Маткін. Раней гэтую пасаду займаў Сяргей Дарошка, які ў лістападзе узначаліў ГУУС Менгарвыканкаму.

У ДВП МУС Алег Маткіна прыйшоў з унутраных войскаў. З 2014 па 2018 год ён займаў пасаду першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС РБ – начальніка штаба, а з 2011 па 2014 намесніка кіраўніка ўнутраных войскаў – начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. Адзначым, што ўнутраныя войскі падчас службы ў іх Алега Маткіна прымалі ўдзел у разгоне Дня Волі-2017. Дарэчы, летась Маткін атрымаў званне генерал-маёра.

Раней, з 2005 па 2009, Маткіна ўзначальваў вайсковую частку 6713 (Магілёў).

УУС Менскага аблвыканкаму ўзначаліў 45-гадовы генерал-маёр Аляксандр Кавальчук.

Аляксандр Кавальчук

 

Ён нарадзіўся ў в. Леткаўшчына Слуцкага раёну Менскай вобласці. Скончыў Менскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча і Акадэмію МУС. Працаваў на камандных пасадах у слуцкай і бабруйскай міліцыі (у 2007-2009 – начальнік адзела ўнутраных справаў Бабруйскага райвыканкаму). З 2009 па 2014 быў першым намеснікам начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкаму – начальнікам крымінальнай міліцыі. А 18 красавіка 2014 года Кавальчук узначаліў міліцыю Магілёўскай вобласці.

У зваротным кірунку – з Менску ў Магілёў – адправіўся Ігар Шчарбачэня. Раней ён быў начальнікам упраўлення крымінальнага вышуку ва УУС Менскага аблвыканкаму, а цяпер узначаліў УУС Магілёўскага аблвыканкаму. У 2006-2009 Шчарбачэня быў начальнікам Смалявіцкага РАУС.

Ігар Бурмістраў прызначаны на пасаду першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС – начальніка штаба.

Ігар Бурмістраў злева. Фота – sb.by

 

У 2014-2018 гг. ён быў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў. У 2008 годзе Бурмістраў кароткі час (каля 4 месяцаў) займаў пасаду камандзіра 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў (в/ч 5525, Гомель). У тым жа годзе ён узначаліў менскую міліцэйскую брыгаду ўнутраных войскаў – в/ч 5448.

belsat.eu

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: