Аляксандар Лукашэнка павіншаваў 20 снежня беларускі Камітэт дзяржаўнай бяспекі са 100-годдзем (хоць 100 год споўнілася не беларускай, а расейскай спэцслужбе).

Жалобная акцыя каля менскага будынку КДБ у гадавіну «чорнай ночы» 1937 году

 

«У слаўным стогадовым летапісе нацыянальнай спэцслужбы ёсьць нямала яркіх старонак, напоўненых легендарнымі імёнамі, прыкладамі сапраўднага патрыятызму, крышталёвай сумленнасці, бездакорнага выканання службовага абавязку і гатоўнасці да самаахвяравання, — напісаў Аляксандар Лукашэнка ў афіцыйным віншаваньні КДБ. — Перакананы, што цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў годна выконвае свой абавязак, забяспечваючы надзейную абарону беларускай дзяржавы. Заклад поспеху — прафэсіяналізм і сталасць кадраў, высокі інтэлектуальны і тэхнічны патэнцыял органаў дзяржаўнай бяспекі».

Чатырма днямі раней Лукашэнка казаў, што за мінулае «чэкістаў» беларусам «саромецца няма чаго».

Юбілей беларускага КДБ адзначаецца ў гадавіну ўтварэння «Ўсерасейскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам пад кіраўніцтвам» Фэлікса Дзяржынскага. Толькі пазней, у 1918 годзе было створанае заходняе аддзяленне камісіі.

У 1922 годзе ў БССР было ўтворанае ўласнае, але падкантрольнае Крамлю Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне («ГПУ») — выключна палітычная спэцслужба. У 1934 годзе ягоным пераемнікам стаў Народны камісарыят унутраных справаў БССР («НКВД»). У 1946 годзе ён быў перайменаваны ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі («МГБ»), у 1953 годзе «МГБ» аб’ядлналі з Міністэрствам унутраных справаў, а ў 1954-м вылучылі з яго Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР («КГБ») і ўтварылі асобны беларускі КДБ.

Асобны нацыянальны беларускі КДБ, незалежны ад Крамля, быў утвораны ў верасні 1991 году пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

«Продкі» беларускага КДБ пастаянна, ад самага 1917 году ўдзельнічалі ў палітычных рэпрэсіях супраць беларусаў. Пад рэпрэсіі трапілі ня меней за 600 тысяч беларусаў (а то і 1,4 мільёна), але дакладныя лічбы не вядомыя гісторыкам — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Беларусы нярэдка заяўляюць пра катаваньні ў сучасным беларускім КДБ.

Сёлета КДБ адзначылася фальшывай «справай партыётаў»: фігурантаў вызвалілі пасля зняволення ў СІЗА КДБ і большасці ня выставілі новых абвінавачанняў, але КДБ адмовілася кампэнсаваць зняволеньне па «фэйкавай» справе.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: