Аляксандр Лукашэнка ўпершыню заявіў пра “дзяцей з пятай калоны”. Як вядома, “пятай калонай” ён звычайна называе апазіцыянераў, іншадумцаў. Але ніколі дагэтуль кіраўнік дзяржавы не гаварыў пра іх дзяцей, адзначае Еўрарадыё.

“Трэба прапанаваць некалькі варыянтаў гэтай формы школьнай, — цытуе словы Лукашэнкі, сказаныя на рэспубліканскім педсавеце, партал tut.by. — І каб было зручна і для дзяцей з пятай калоны (мы ж іх не выкінем, гэта ж нашы дзеці), і для нашых звычайных дзяцей беларусаў, сапраўдных, якія любяць нашу радзіму”.

Перад гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаўся на конт таго, што ў беларускіх школах патрэбны дрэс-код.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...