Кіраўнік краіны прапануе перагледзіць школьную праграму, пасля аналізу якой Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў нашых школах, на вывучэнне расейскай і англійскай моваў адводзіцца больш гадзін, чым на беларускую.

lu1_article_big

«Добра, на рускай мове мы практычна ўсе размаўляем. Але на беларускай мове, скажам шчыра, у побыце, ў хаце мы размаўляем менш. Так, можа быць, трэба ў школе на карысць беларускай мовы даць адну гадзіну, а не на карысць англійскай?», – цытуе словы Лукашэнкі belta.by.

Кіраўнік дзяржавы мае прэтэнзіі і да школьнай праграмы па літаратуры, у якую «з незразумелых прычын» уключаюцца тыя ці іншыя творы.

Крыніца: Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: