Кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Рыгу. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацвердзілі ў амбасадзе Латвіі ў Менску.

svaboda.org

 

Тут падкрэслілі, што запрашэнне зробленае ў вуснай форме, але адказу на яго дагэтуль няма.

25 кастрычніка кіраўнік дыпламатычнай місіі Латвіі ў Беларусі Марціньш Вірціс у Рызе сказаў мясцовым журналістам: «Лукашэнку запрасілі ў Рыгу — усё залежыць ад яго».

На ўдакладняльнае пытанне Свабоды, хто запрашаў кіраўніка Беларусі з візітам у краіну Еўразвязу, канкрэтнага адказу ад амбасады не паступіла. Было толькі сказана, што запрашэнні ў вуснай форме зрабілі высокія латвійскія чыноўнікі, якія сёлета былі з візітам у Беларусі.

У 2017 годзе Беларусь наведвалі дзве латвійскія дэлегацыі на чале са статуснымі асобамі: міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам (ліпень) і віцэ-спікерам парламента Латвіі Гундарсам Даўдзе (кастрычнік).

Аднак ні дыпламат, ні парламентар з Лукашэнкам не сустракаліся. Рынкевічса прымаў прэм’ер Андрэй Кабякоў, а Даўдзе — кіраўнік Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Чытайце па тэме:  Латвийский посол в Беларуси: Лукашенко пригласили в Ригу — все зависит от него

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.