Лявон Тарасэвіч стаў лаўрэатам узнагароды Rzeczpospolitej імя Ежы Гедройца.

Фота rp.pl

 

Другім лаўрэатам названы польскі гісторык Анджэй Суліма Каміньскі.

Абодва лаўрэата атрымалі медалі з выявай Гедройца і памятныя дыпломы. Узнагароду даюць за дзейнасць, скіраваную на паразуменне краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Пра дзейнасць, творчасць і асобу прафесара Тарасэвіча распавяла дырэктар тэлеканала „Белсат”, польская журналістка Агнешка Рамашэўская-Гузы. Яна падкрэсліла, што журы прэміі ацаніла прафесара за тое, пра што ў польскіх крыніцах звычайна не шмат гавораць:

– За штосьці, што звычайна падсумоўваецца ў яго біяграфіі адным сказам: „Падкрэслівае свае беларускія карані, актыўна дзейнічае ў культурніцкім жыцці меншасці ў Польшчы”. Гэта цытата з Вікіпедыі, што, канешне, праўда, але ідзе пра штосьці нашмат большае. Лявон Тарасэвіч з’яўляецца ўпартым абаронцам і папулярызатарам каштоўнасцяў свету, адным са спадчыннікаў, якім сябе адчувае, чаго ў значнай частцы ўжо няма. Гэтай Рэчы Паспалітай абодвух народаў, якая складалася з нашмат большай колькасці народаў, чым два.

Узнагароду імя Ежы Гедройца рэдакцыя Rzeczpospolitej устанавіла ў 2001 годзе, у першую гадавіну смерці выбітнага патрыёта, знакамітага рэдактара і палітыка, стваральніка „Культуры” і Літаратурнага інстытута ў Парыжы. Узнагароду могуць атрымаць асобы альбо ўстановы, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца прынцыпамі Гедройца, сярод якіх – клопат пра грамадскія справы, умацаванне пазіцыі Польшчы ў Еўропе і развіццё добрых стасункаў з народамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Сёлета на ўзнагароду былі намінаваныя сем кандыдатаў, творчыя дзеянні якіх з’яўляюцца працягам паслання стваральніка Літаратурнага Інстытута ў Парыжы. Сярод іх былі таксама Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў.

Беларускае Радыё Рацыя


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.