У Варшаве адбылася дабрачынная сустрэча для Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Дзіцячы хоспіс з’яўляецца грамадскай арганізацыя і цалкам фінансуецца за кошт дабрачынных ахвяраванняў.  Супрацоўнікі хоспісу апекуюцца каля трыццаццю цяжкахворымі дзеткамі ў Магілёве.

 

Гаворыць прадстаўнік Магілёўскага дзіцячага хоспісу, Алена Болдзіна:

— Калі сутыкаешся з такім дыягназам, гэтая дапамога ў выглядзе фінансавых ці матэрыяльных сродкаў, ці нейкіх забавак у нейкай ступені можа нівеляваць гэтыя боль і цяжар. Пасля Чарнобыльскай аварыі дзіцячая анкалогія значна памаладзела.

Беларускі Дом у Варшаве стаў партнёрам Магілёўскага дзіцячага хоспіса,  гаворыць сустаршыня Беларускага Дому Уладзімір Кобец:

— Мы адкрылі адмысловы рахунак для добраахвотных ахвяраванняў на карысць хоспісу. Кожны, хто не жыве ў Беларусі, хто жыве за мяжой, можа пералічыць грошы на рахунак Беларускага дому. Гэтыя грошы пойдуць у Беларусь і мы будзем справаздачыцца за кожную залатоўку, кожны грош гэтай дапамогі.

Магілёўскі дзіцячы хоспіс у гэтым годзе адзначае сваё дзесяцігоддзе. Пра патрэбы дзіцячага хоспіса можна даведацца на ягоным сайце.

Фінансаваю падтрымку з Польшчы можна ажыццявіць на адмысловы рахунак Беларускага Дому

Bank Millennium S.A.

PL03 1160 2202 0000 0002 4468 1407

SWIFT: BIGBPLPW

FUNDACJA „BIAŁORUSKI DOM”

Tytuł przelewu: Darowizna na cele statutowe – Hospicjum dla Dzieci.

 

Беларускае Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: