Здольнасці Аляксандра Лукашэнкі маглі б прыдацца ў раскрыцці знікнення 10-гадовага Максіма Мархалюка, жыхара вёскі Новы Двор Свіслацкага раёну. Хлопчыка шукаюць ажно з верасня мінулага года, аднак пакуль – марна. Праз наш канал мясцовыя жыхары просяць дапамогі, у тым ліку ў кіраўніка краіны.

Егер Ігар Акулаў, скрыншот з відэа

 

«Да «Белсату» я звярнуўся, для таго, каб усталяваць справядлівасць. Звярнуцца да кіраўніка краіны, каб усіх гэтых нягоднікаў, якія хацелі свядома схаваць сляды, ці несвядома, каб прыцягнулі да адказнасці», – заявіў жыхар Белавежскае пушчы і былы егер Ігар Акулаў.

Дзесяцігадовы Максім не вярнуўся дамоў 16-га верасня 2017 года

У лесе недалёка ад хаты знайшлі ровар хлопчыка і ягоны кошык. У пошуках бралі ўдзел тысячы чалавек.

«Я так думаю, што менавіта на гэтай дарозе штосьці з гэтым дзіцяці і здарылася. Таму што ні слядочка, нічога ад гэтага дзіцяці не засталося. Чыноўнікі катаюцца, ён мог выйсці, галасануць увечары, і атрымалася трагедыя», – упэўнены спадар Акулаў.

Шукаць хлопчыка пачалі яшчэ ўначы

Уся дарога была перарытая коламі ўдзельнікаў трофі-клубу «Белавежскія зубры», якіх запрасілі на пошукі. Дарога вядзе ад хутара Войтавага мосту, дзе месціцца гатэль з лазняю, якія належаць упраўленню справамі прэзідэнта праз Новы Двор, дзе жыў хлопчык, да возера, якое арандуе СПК.

«У той гасцініцы вельмі часта адпачываюць чыноўнікі, мясцовая знаць. Па гэтай дарозе яны носяцца, што ўгарэлыя п’яныя», – сведчыць былы егер.

Спецдарога

Для чыноўнікаў тут праклалі асфальтаваную дарогу, не пазначаную на мапах, з аховаю і камерамі назірання. Яна злучае гатэль у Войтавым мосце з вёскаю Боркі ды ідзе да аэрадрому ў Клепачах.

«Трэба было шукаць адразу не па версіі знікнення, а па крымінале, я думаю. Таму што столькі пошукаў, а вынікаў ніякіх», – даводзіць яшчэ адзін мясцовы жыхар Міхаіл Сушко.

Вядзенне следства выклікае пытанні ў экспертаў

«З самага пачатку знікнення Мархалюка следства доўга цягнула 10 дзён. Чаму цягнула, калі трэба было рэагаваць на гэта?», – звяртае ўвагу былы следчы Алег Волчак.

Госць праграмы таксама казаў, што адмыслоўцы з Расеі метадам гіпнозу знайшлі ў знікненні Мархалюка крымінальны след.

Згубіцца ў лесе бясследна хлопчык не мог

Людзі ў вёсцы баяцца размаўляць на гэту тэму. А чыноўнікі баяцца журналісцкіх расследаванняў?

«Трэба, каб усё было акуратна. І правільна!!! Таму што вельмі шмат было талкаванняў. Вы прыехалі, прыехалі з розных каналаў, тэлебачанне, радыё. Трэба, каб адно было талкаванне! Таму што бяруць у розных людзей, якія пазбаўлены бацькоўскіх правоў, а вы берэце інтэрв’ю, яны там бруд л’юць. Трэба ўсё гэта рабіць акуратна…Разумееце? (усміхаецца). Будзем спадзявацца, што вы ўсё правільна зробіце…», – адказаў нам старшыня сельсавету Уладзімір Здановіч.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: