Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі з 26 студзеня распачаў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць прысуду, вынесенага 23 студзеня судом Цэнтральнага раёна Мінска.
viniarskij_532
Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала актывіста адміністратыўным арыштам на 15 сутак за ўдзел ва ушанаванні памяці герояў «Нябеснай сотні» каля помніка Тарасу Шаўчэнку.

Нагадаем, 22 студзеня вечарам прыкладна каля 15 чалавек запалілі знічы і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку непадалёку ад амбасады Украіны. Быў разгорнуты вялікі партрэт загінулага ва Украіне беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Усе ўдзельнікі былі затрыманы амапам адразу пасля акцыі і дастаўлены ў Цэнтральны РУУС сталіцы. У дачыненні да некаторых удзельнікаў з боку праваахоўнікаў ужывалася фізічная сіла. На другі дзень 5 актыстаў прысудзілі да арыштаў, а Ніну Багінскую да грашовага штрафу.

Максім Вінярскі неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі пад час і напярэдадні афіцыйна дазволеных акцый дэмакратычнай грамадскасці, адбываў арышты. У красавіку 2014 года ён таксама доўгі час трымаў сухую галадоўку.

Крынiца: spring96.org
Чытайце па тэме:  Литовская Maxima обвиняет беларуский Mart Inn Food в плагиате: конкурентов рассудит суд

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment