Зніклага дзесяцігадовага хлопчыка шукаюць ужо 12 дзён.

Sputnik

 

Як даведаўся Belsat.eu ад прадстаўнікоў пошукова-ратавальнага атраду «Анёл», сярод іншых адпрацоўваецца і версія, што Максім не згубіўся, а сышоў з дому. Таму накіроўваюцца групы на праверку вёсак і будынкаў на закінутых хутарах.

Жыхарка адной з вёсак у раёне пошукаў распавяла валанцёрам, што бачыла ўчора хлопчыка, падобнага да Максіма.

У пошуках Максіма Мархалюка задзейнічаныя валанцёры з усёй Беларусі, а таксама сотні працаўнікоў сілавых структураў, леснікоў, мясцовыя жыхары – агулам каля 3 тыс. асобаў.

Алег Волчак пра пошукі зніклых

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце знікнення хлопчыка.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: