Адкрыццё графіці пра беларуска-расійскае сяброўства на вуліцы Магілёўскай было адзначанае скандалам. Маладафронтаўцы на чале са Змітром Дашкевічам спрабавалі прайсці на афіцыйнае адкрыццё, прызначанае на 17-ю гадзіну, але марна. Іх спынілі маладыя людзі спартовага выгляду, якія проста не прапусцілі маладафронтаўцаў да месца дзеяння.

euroradio.fm

euroradio.fm

Тады актывісты “Маладога фронту” ўзнялі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты. Дашкевіч, напрыклад, трымаў плакат з надпісам “Саюз з агрэсарам = вайна”. Удзельнікі акцыі выкрыквалі лозунгі супраць расійскай агрэсіі, піша Еўрарадыё.

akcyja-0806-1

akcyja-0806-4
akcyja-0806-5

Міліцыянты складаюць пратаколы на маладафронтаўцаў.

У 17.20 міліцыянты і людзі ў цывільным атачылі маладафронтаўцаў і сталі іх нікуды не пускаць.

У 17.30 афіцыйная акцыя скочнылася. На маладафронтаўцаў складаюць пратаколы за несанкцыяванае пікетаванне.

Урачыстае адкрыццё ў выніку так і не адбылося: да мікрафонаў на чырвонай дарожцы так ніхто і не падыйшоў.

Чытайце па тэме:  Новогодняя стрельба в Минске: милиционер сразу начал стрелять на поражение

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment