9 снежня з’езд “Маладога фронта” абраў новага старшыню. Кіраўніком арганізацыі стаў Яўген Васьковіч, былы палітвязень.

Зміцер Дашкевіч (злева) і Яўген Васьковіч

 

Папярэдні з’езд МФ адбыўся два гады таму.

 

“Малады фронт” прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем выўваліць палітвязняў.

Да 7 гадоў турмы па сфабрыкаванай справе прысуджаны вядомы краязнаўца Алесь Юркойць. Супраць праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага, які знаходзіцца ў Горацкай калоніі, ўжываецца фізічная сіла і псіхалагічны гвалт. Працягваецца ціск на зняволеных Іллю Валовіка, Змітра Цехановіча, Вадзіма Бойку, Піліпа Іванова, Змітра Паліенку.

Па сфабрыкаванай справе знаходзіцца пад сьледствам кіраўнік незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза РЭП Ігар Комлік.

“Патрабуем неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязняў Беларусі, сярод якіх: Аватараў Тарас, Бойка Вадзім, Валовік Ілля, Жамчужны Міхал, Іваноў Піліп, Моцная Ірына, Паліенка Зміцер, Ціхановіч Зміцер, Юркойць Алесь”, – гаворыцца ў заяве.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: