“Малады фронт” зазывае мінчукоў на адкрыццё нашумелага графіці “хлопчыка і дзяўчынкі”, якое адбыдзецца 8 чэрвеня ў 17 гадзін па вуліцы Магілёўская, 32 у Мінску.

euroradio.fm

euroradio.fm

На першы погляд бяскрыўднае графіці выклікала незадаволенасць многіх карыстальнікаў сацсетак, якія звярнулі ўвагу на ідэалагічны складнік малюнка, які сімвалізуе ці тое сяброўства паміж Мінскам і Масквою, ці тое паміж Беларуссю і Расіяй.

euroradio.fm

euroradio.fm

“Мы, канешне, не супраць сяброўства, але калі беларускія чыноўнікі паўсюль заяўляюць, што мы нейтральная і міралюбівая краіна, дзе тады графіці, якія б сімвалізавалі сяброўства з Кіевам? Варшавай? Вільняй?

І чаму графіці Народнага пісьменніка Васіля Быкава ўлады Мінска па-вандальску замалёўваюць, за патрыятычнае графіці “Беларусь мае быць беларускай” – садзяць у турму, а на доказ сяброўства з агрэсарам трацяцця тысячы даляраў з нашых падаткаў?, – задаецца рытарычным пытаннем “Малады фронт”.

“Малады фронт” прапануе не толькі выказваць сваю незадаволенасць у сацсетках і на форумах, але прыйсці на адкрыццё графіці 8 чэрвеня а 17 гадзіне па адрасе Мінск, Магілёўская 32 – і выказаць сваю “падтрымку” дадзенаму ідэалагічнаму мерапрыеству.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: