На кірунку Менск – Салігорск працавалі пяць кампаніяў прыватных перавознікаў, якія штодня выконвалі 80 рэйсаў. Ад панядзелка, пасля таго як набыў моц новы закон «Аб аўтаперавозніках», прыватнікі спынілі рэйсы на неакрэслены тэрмін. У выніку, пасажыры вымушаныя гадзінамі чакаць, дзеля таго, каб пераадолець шлях 130 кіламетраў.

Sputnik

 

Змены заканадаўства ў Мінтрансе чыноўнікі тлумачаць перадусім клопатам пра бяспеку пасажыраў. Але клопат прывёў да таго, што шмат дзе ад Берасцейшчыны да Віцебшчыны паўсталі пункты, куды дабрацца – сапраўдная праблема, паведамляе Белсат.

«Тое што Міністэрства транспарту дамагаецца па сутнасці – гэта спроба манапалізаваць рынак транспартавых паслугаў», – упэўнены эканаміст Яраслаў Раманчук.

Транспартавы калапс адбыўся пасля падпісання дэкрэту № 7

Ім кіраўнік краіны абяцаў стварыць найлепшыя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва. Што да рынку транспартавых паслугаў – стварылася сітуацыя, калі ўсе прайграюць.

«Замест таго каб зрабіць добрую інфраструктуру для развіцця транспартавых патокаў, яны што робяць? Каб усе працавалі толькі праз дзяржаву. Каб усе маршруткі толькі з вакзалаў, каб было ўзгадненне раскладаў, каб кошты… па сутнасці гэта забойства бізнесу, які быў створаны праз вельмі цяжкае працы», – даводзіць спадар Раманчук.

Каментуючы сітуацыю для медыяў, намеснік міністра транспарту і камунікацыяў Аляксандр Шышко паабяцаў зрабіць усё, каб зняць транспартавую напружанасць. Але, напрыклад, калі раней з Бабруйску ў Менск нерэгулярныя перавознікі дастаўлялі за Br 7, то ў касе аўтавакзалу квіткі каштуюць Br 9, і аўтобус едзе на паўгадзіны даўжэй, чым маршрутка.

Чытайце па тэме:  Не пра падзеі, а пра людзей. Прафесар Швед прэзентаваў свой «Рэквіем паўстанцам 1863 – 1864 гадоў»

«Сёння нерэгулярнікі кажуць: мы павінныя будзем адпраўляцца з аўтавакзалаў, гэта нязручна для пасажыраў, бо мы іх забіралі з розных месцаў па горадзе. Але ніхто не забараняе сёння прадаваць квіткі ў маршрутках, падбіраць пасажыраў на прыпынках, а потым прыбыць у канчатковы пункт: вакзал або дыспетчарскую станцыю – каб даць магчымасць адпачыць кіроўцу паміж зменамі» – тлумачыць Аляксандр Шышко.

На словах прыгожа, але рэальная праблема іншая

Былы ІПэшнік з Глыбокага, які больш за 10 гадоў вазіў людзей з рэгіёну ў сталіцу, тлумачыць «Белсату»: справа не столькі ў тым, дзе высаджваць ці забіраць пасажыраў.

«Навошта нам плаціць аўтастанцыі 15 %? А аўтобус, які ідзе з Глыбокага а 8-ай раніцы… на 7:50 мяне не пусцяць, бо яны захочуць, каб іх аўтобус ішоў. А на 8:10 мне ўжо нявыгадна ехаць», – дзеліцца Данііл Ермаковіч.

У Бабруйску на пляцоўцы каля аўтавакзалу стаяць больш як два дзясяткі мікрааўтобусаў. Кіроўцы кажуць: прынамсі да 7-га сакавіка не працуюць. На мясцовым аўтавакзале ў сваю чаргу запэўніваюць: усё пад кантролем.

«Паглядзіце, якія аўтобусы раніцай прыгналі, усе ў шоку. А мы стаім на вакзале, чакаем што з намі будзе далей», – зазначыў дырэктар кампаніі-перавозніка «Сталіца плюс» Віталь Ліпаўка.

«Чамусьці да гэтага часу Шышко падпісваў нам ліцэнзіі і ўсё было легальна, хаця ў нас усё застрахавана, усе аплаты, якія ад нас патрэбныя, мы ўсё ажыццяўляем», – абураецца прыватны перавознік з Бабруйску Леанід Каліноўскі.

Чытайце па тэме:  Знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага?

Прыватнікі спадзяюцца, што ўлады дазволяць вярнуцца да папярэдніх нормаў, але хуткага развязання праблемы не чакаюць. А пасажыры ў сваю чаргу перасаджваюцца з мерседэсаў у айчынныя МАЗы.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: