Міліцыя працягвае паляванне на незалежных журналістаў.

Як мы паведамлялі раней, былі затрыманыя  журналістка Белсату Кацярына Андрэева і аператар Сяргей Кавалёў. Ад самай раніцы міліцыянты ствараюць праблемы Вользе Чайчыц і Андрусю Козелу. Іх затрымалі каля дому ДАІшнікі, пасля праверкі дакументаў вызвалілі. Але ж на ўездзе ў Менск іх зноў спынілі, Андруся Козела адправілі ў псіха-неўралагічны дыспансэр. Пасля праверкі, яго адпусцілі.

Таксама паведамляецца, што затрыманыя Любоў ЛунёваІгар Ільяш і Стась Івашкевіч. Іх тэлефоны адключаныя, звязацца немагчыма.

Цягам дня адбываецца атака на сайт нашага тэлеканалу, – павеведамляе Белсат.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: