Жыхар Мазыра напісаў ліст сваёй грамадзянскай жонцы, у якім распавядае пра пагрозы і ціск з боку праваахоўнікаў.

У канцы красавіка АМАПаўцы затрымалі жыхара Мазыра Андрэй Рабешку. Падчас затрымання двое супрацоўнікаў атрымалі нажавыя раненні. Байцы АМАПу не былі пазначаныя і не прадстаўляліся, таму адчуўшы небяспеку Андрэй Рабешка пачаў абараняцца, кажа жонка затрыманага Алена Страха.

Нядаўна Андрэй Рабешка напісаў ёй з СІЗА.

«Трэба, каб ты выклала ў інтэрнэт інфармацыю аб пагрозах ГУБАЗіКу. Пра тое, што яны ўжо ўсё вырашылі, і суд зробіць так, як ягы скажуць, і мне дадуць 20 гадоў! Пашражаюць маймі роднымі і кажуць, каб я не забываў, што ў мяне на волі засталіся родныя і блізкія. Так сама, што пасля суду са мной можа здарыцца ўсё што заўгодна! Напрыклад, застрэляць пры спробе ўцячы і г.д. У ГУБАЗіКу нічога няма, і яны шалеюць, каб стварыць мне праблемы», – піша мужчына.

Ліст Андрэя Рабешкі

 

Алена Страха кажа, што такога не было, каб падчас затрымання праваахоўнікі крычалі «стаяць, міліцыя», як яны самі цяпер сцвярджаюць. Таксама жанчына адзначае, што канфлікт разгарэўся на падворку сям’і, а не за яго межамі, як кажуць міліцыянты.

«Я была на сустрэчы з Андрэем, ён папрасіў, каб я па магчымасці застрахавала яго, бо ён баіцца за сваё жыццё. Ён перажывае за сябе і за нас. Пяць разоў ён накіроўваў хадайніцтва на паліграф, каб там сказаць, што не ведаў, што былі менавіта супрацоўнікі міліцыі. Пяць разоў яму адмовілі. Тады на крыкі прыбягалі суседзі, я на 100 % упэўненая, што суседзі б не прыбеглі, калі б пачулі, што гэта супрацоўнікі міліцыі, яны беглі менавіта на крыкі «дапамажыце, мяне забіваюць», – распавядае жанчына#.

Чытайце па тэме:  Донат пишет, что у него все хорошо

На дадзены момант жыхара Мазыра вінавацяць у крадзяжы, нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў і замаху на забойства. Прычым Андрэй Рабешка заўважае, што жанчына, якая заявіла пра нібыта крадзеж зварачнага апарату (які і стаў падставай для затрымання), адмовілася ад сваіх сведчанняў, патлумачыўшы, што нагаварыла на мужчыну пад ціскам з боку міліцыі.

Алена Страха просіць усіх неабыякавых падтрымаць сям’ю і прыйсці на суд, калі стане вядомая яго дата.

belsat.eu


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.