Паводле Камітэту дзяржкантролю (КДК), з 2011 года Менгарвыканкам «назбіраў» 965 пустых кватэраў. Засяліць туды людзей, якія стаяць у 200-тысячнай чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, сталічныя чыноўнікі не могуць, паведамляе Белсат.

realt.onliner.by

 

Кватэры «пустышкі» ёсць ва ўсіх раёнах Менску. Пра гэта сведчаць вынікі праверкі колькасці незаселенага жыллёвага фонду, якую зладзіў КДК.

Паводле ведамства, 533 новыя кватэры горад атрымаў ад забудоўшчыкаў.

«Менгарвыканкам павінен знасіць стары жылы фонд і засяляць у гэтыя кватэры людзей з гэтага фонду. Менгарвыканкам чамусьці не займаецца гэтым зносам. А колькасць кватэраў расце. Ёсць нормы зносу і забудоўнікі ў адпаведнасці з гэтымі нормамі павінны перадаць гораду бясплатныя метры. Напрыклад, я пабудаваў 10 000 квадратных метраў жылля, а норма 7,4 %. Атрымліваецца, што горад атрымае 740 квадратаў», – тлумачыць Belsat.eu Васіль Усцінчык з кампаніі ТАА «10 УНР-инвест».

Кватэраў шмат, але ніхто не займаецца адсяленнем і невядома чаму.

Але дакладна вядома, што ў выніку гэта абыходзіцца для бюджэту ў вялізныя сродкі. Выдаткі па фінансаванні незаселенага жылля з 2015 года пакрываліся за кошт гарадскога бюджэту. Агульная сума толькі за перыяд 2015 – 2017 гады склала больш за мільён рублёў.

Яшчэ больш пытанняў узнікае ў справе арэнднага жылля. Дзяржкантроль налічыў, што з агульнай сумы ажно 308 жыллёвых кватэраў з’яўляюцца арэнднымі. Згодна з нормамі жыллёвага кодэксу прадугледжваецца, што засяленне такога жытла павінна быць на працягу месяца, пасля яго вызвалення. Але чыноўнікі Менгарвыканкаму не выконвалі гэтыя нормы, а асобныя памяшканні пуставалі нават дзесяцігоддзямі. Пры гэтым выдзяляліся сродкі на рамонт кватэраў, нібыта вялася нейкая праца. Але ў выніку было змарнавана каля мільёну рублёў, рамонт правялі ўсяго ў 29 кватэрах, адзначае КДК.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...