Менгарвыканкам забараніў правядзенне 29 кастрычніка пікету каля Міністэрства абароны з нагоды сітуацыі ў беларускім войску, у тым ліку дзедаўшчыны і загадкавых смерцяў вайскоўцаў. Адпаведны адказ 21 кастрычніка атрымаў намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Максім Гацак.

“Адмова была чаканай. Афіцыйная прычына – недазволенае месца правядзенне. Але іншага месца для пікету супраць дзедаўшчыны як побач з Мінабароны і быць не можа. Тым больш, што ўлады неаднаразова забаранялі акцыі па гучных справах нават у дазволеных месцах. Недэмакратычны закон працягвае аберагаць беларускіх чыноўнікаў ад незадаволенасці грамадзянаў, ствараючы ілюзію, што іх дзеянні ўсе падтрымліваюць”, – адзначыў Максім Гацак.

Нагадаем, што заяўка на пікет была пададзеная 13 кастрычніка. У гэты ж дзень прадстаўнікі кіраўніцтва Сацыяльна-хрысціянскага руху і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі перадалі ў Мінабароны зварот, у тым ліку з заклікам расследаваць сітуацыю з загадкавымі смерцямі ў войску.

Чытайце па тэме:  "Досуг с белорусским колоритом". Газета Минобороны молчит о событиях в Печах
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: